|
Любаншчына ў літаратуры
Сустрэча з Урэччам
Сяргею Грахоўскаму (Сяргей Грахоўскі — адзін са
старэйшых беларускіх пісьменнікаў. Заслужаны работнік культуры БССР,
у часы культу асобы быў рэпрэсіраваны. У 1946-1949 годзе працаваў
настаўнікам ва Урэцкай сярэдняй школе.)
Пад Вашы ногі Кілімы з лісця слалі клёны...
Мястэчка Урэчча Ішло да Вас, Свайго настаўніка, з паклонам
У дзень сустрэчы. Калегі, вучні Вашы Пасівелыя прыціхлі,
Бы ў сорак восьмым, Калі Вас нкусаўцы мацёрыя,
Як гіцлі, Вялі па вёсцы. Пасля дзясятка год
Сібірскага ГУЛАГа Здаецца б уздыхнуў паветра Усё адразу.
Яно было саткана 3 гукаў, пахаў родных — Душа шчымела,
Аддаць была гатова краю Усё, што мела.
3 Урэчча шлях ляжаў для Вас паўторна У "рай" ГУЛАГа... Заплачаш ты, жыццё, нібы валторна Са скрыпкай разам... Хоць пастарэлі Вы — Нялёгка зроку, кроку, — Душа нязменная. I льецца голас Ваш бруёй, нібы на ўроку Пасляваенным...
Да зместу |
|