Ад спадчынных краеў
Ад ціхіх Любанскіх крыніц
Да Нарачанскай вольнай хвалі
Нашы дзяды шляхі шукалі
Ў святле кастроў і бліскавіц.
Скрозь тоўшчу часу зноў і зноў
Вяла дзядоў святая прага
Пазнаць бяскрайнія абсягі
Багатых спадчынных краеў.
Пазнаць, куды імкне Арэса,
Бусліны гурт ляціць куды,
Пра што ў Налібоцкім лесе
Шапочуць волаты-дубы...
Не вер, што тыя дні прайшлі—
Цябе па сення ў пошук клічуць
I шчасця ў дарогу зычаць
Абсягі роднае зямлі.