* * *
Студзень. Сорак пяты
Хутка канец вайне.
Па Польшчы йдзём.
Рук поціск дружалюбны.
А дзесь ля Познані усхваляваў мяне
Дарожны ўказальнік — "Любань".
Адразу ж маё сэрца беднае
Закалацілася разгублена, няўлад...
А ў незнаемым Любані паненка пекная
Мне падарыла кары свой пагляд.
Прываблівы. Ды я ўжо быў далека —
Ляцелі думкі ў родны Любань мой —
Да любае дзяўчыны сінявокай.
Не бачыў столькі год якой.