Тут мае карані, тут заўжды
я жыву.
Мне дома так добра і люба.
Нават на Мінск і на Маскву
Не памяняю цябе я, Любань
Калі я па вуліцах крочу тваіх —
Сэрца маё б'ецца часта.
Усе мяне любяць і я люблю ўсіх,
А гэта — такое шчасце.
Калі ж напаткаю якую бяду
I маркота ў душу пранікне,
А па алеі Герояў прайду,
I роспач адразу знікне.
Зноў бачу бяссмерце і сэнс у жыцці,
Душа напаўняецца сілаю.
Як прашчураў нашых далёкіх ганцы —
У небе буслы белакрылыя.