|
3 даверам да дзяцей
Памятаю гарачыя туркменска-ашхабадскія дзянёчкі
сярэдзіны 1980-х... Яшчэ і года не правёў у далёкім і спякотным краі,
а ўжо назбіраўся пэўны багаж інфармацыі пра беларуска-туркменскія
літаратурныя повязі, пра тое, хто з нашых літаратараў вядомы тут, на
радзіме Махтумкулі, каго з беларускіх паэтаў і празаікаў чытаюць у
Мары і Тэджэне, у Небіт-Дагу ды Гёк-Тэпе на роднай, не меней багатай,
чым астатнія, мове. То і вяло мяне гэтае веданне па рэдакцыях, на
сустрэчы з перакладчыкамі, літаратуразнаўцамі. Як добрага знаўцу
беларускай дзіцячай літаратуры завочна ведаў і народнага паэта
Туркменістана Каюма Тангрыкуліева. Аднойчы адважыўся і пазваніў яму.
Дамовіліся сустрэцца ў рэдакцыі дзіцячага часопіса "Корпе"
("Малыш").
I вось — размова за піялай гарбаты, калі казаць на
сённяшні "дэмакратычны" капыл. А насамрэч — за піялай добрага
зялёнага чаю. Каюмага ўспамінае пра свае сустрэчы, сваё ліставанне з
Еўдакіяй Лось. Расказвае пра сустрэчу з Максімам Танкам... Знаёмства
перарасло ў сяброўства. I сустрэчы з галоўным рэдактарам "Корпе"
Каюмам Тангрыкуліевым (ужо на той час — аўтарам болей як 100 кніг на
розных мовах свету) сталі досыць частымі.
Аднойчы Каюмага сустрэў мяне досыць загадкава: "А ў
мяне ёсць падарунак для цябе..." I працягнуў емістую кнігу на
туркменскай мове "Вясёлыя арэлі". Я падзякаваў: сказаў, што яна
зойме вартае месца ў маёй бібліятэцы. Мовы, зразумела, я не ведаў.
Але ж і тады быў, і зараз застаецца ў ва мне пістэт перад кнігай,
словам народа, з якім, лічы, парадніўся... Каюм Тангрыкуліеў
усміхаецца далей. Маўляў, гэта яшчэ не ўсё, ты б адгарнуў вокладку.
Што маўкліва я і зрабіў. I, канечнс ж, дагартаў да старонкі, дзе
былі прадстаўлсны вершы паэтаў Беларусі, адрасаваныя дзецям. Вершы
Максіма Танка, Валянціна Лукіпы, Еўдакіі Лось і Івана Муравейкі.
Калі першыя тры аўтары мне былі добра вядомыя, то Івана Муравейку я
адкрыў для сябе ўпершыню...
Вярнуўшыся ў Беларусь, трымаў у памяці гэтае прыгожае
літаратурнае імя, якое тады мне здавалася псеўданімам... А ўжо крыху
павандраваўшы па свеце, выпісваючы і на Кубе штотыднёвік "Літаратура
і мастацтва", часопісы "Полымя" і "Беларусь", пачаў шукаць на
старонках перыёдыкі знаёмае імя. Чытаў згадкі пра пісьменніка з
правінцыйнай Любані, чый жыццёвы лёс спрычыніўся і да ваеннага
ліхалецця, які дзесяцігоддзі аддаў рабоце ў "раёнцы", паспытаўшы
нямала салодкага і ў адначассе горкага хлеба журналіста.
Ужо шмат пазней, на пачатку 1990-х, адкрыў для сябе біяграфію
сталага літаратурнага майстра, а пасля і пазнаёміўся з Іванам
Андрэевічам Муравейкам...
Цяпер і кнігі яго добра мне знаёмыя. Нават трымаў у
руках выданні яго ранейшыхх зборнічкаў. Першая кніга — "Песня над
палямі" — выйшла ў 1955 годзе. Праз год — "Ручаінкі". Абедзве
займелі шырокія водгукі. 3 рэцэнзіямі на гэтыя зборнікі выступілі
Іван Кудраўцаў, Рыгор Бярозкін, Сцяпан Гаўрусёў, Барыс Бур'ян, Алесь
Есакоў... Варта заўважыць, што літаральна ўсе рэцэнзенты — творцы
дасведчаныя, аўтарытэтныя, са сваёй вагою ў літаратуры, у
літаратурнай крытыцы, далёкія ад кампліментаршчыны і пустаслоўя.
У 1958 годзе Іван Муравейка выдае зборнік вершаў "Вось
якія мы", яшчэ праз два гады — кнігу вершаў і казак "Пра работу і
ляноту". Як бачыце, ужо ў назвах адчуваецца настрой на даверлівую,
шчырую размову з чытачом. Часам — з самымі юнымі, з тымі, для каго,
мяркуючы па ўсім, панінны чытаць паэтычныя радкі дарослыя альбо
старэйшыя браты-сёстры, якія ўжо вучацца ў школе. Фактычна недзе
тады і адбылося сур'ёзнае сталенне Івана Андрэевіча як вопытнага,
вытанчанага майстра. Калі яшчэ напрыканцы 1940-х, на пачатку 1950-х
Муравейка дазваляў сабе быць назіральным, ілюстрацыйным, то ўжо ў
пазнейшых творах паэт бярэцца за сапраўды выхаваўчыя, педагагічныя
задачы, разумна спалучаючы дыдактыку і тонкую педагогіку. Як прыклал
— цёплая, кранальная і разам з тым досыць сур'ёзная паэма "Расці,
яблынька!".
Прыблізна ў адны гады з Іванам Муравейкам на шырокую
творчую дарогу выйшла і шмат іншых вядомых беларускаму чытачу
літаратараў, якія пісалі для юнага чытача. Алена Васілевіч і Галіна
Васілеўская, Артур Вольскі і Авяр'ян Дзеружынскі, Алесь Махнач...
Пералік можна доўжыць. I кожны пакінуў, пакідае за сабою сляды. Чым
на агульным фоне развіцця беларускай дзіцячай літаратуры вызначаеіша
паэзія Івана Муравейкі?.. Пытанне і простае і складанае. Крытыкі (у
прыватнасці, Л. Гарэлік, вядомы і аўтарытэтны знаўца айчыннай паэзіі,
аўтар мамафафій пра творчасць Рыгора Барадуліна) вытлумачвае
адметнасці, творчае крэда Івана Андрэевіча наступным чынам: "Паэзія
I. Муравейкі адкрывае маленькаму чытачу дзівосны шматгалосы і
шматфарбны свет. вучьшь любіць Радзіму, абуджае адчуванне прыгожага...".
Здаецца ўсё правільна. Але я крыху ўдакладніў бы: паэзія Івана
Муравейкі, у асаблівасці, творы, адрасаваныя дзецям, — а такіх у
набытку паэта абсалютная большасць, — пазбаўлены штучнасці,
выпеставаны на фундаменце фанічнай шчырасці, вызначаюцца выразнай
эстэтычнай формай.
Маючы за плячыма багаты франтавы вопыт, Іван Муравейка
не адразу расказаў пра ўласнае ваеннае ліхалецце. А калі расказаў,
то кніга яго "Прынёс з вайны" таксама сталася выключна важнай
падзеяй і для майго асабістага чытацкага светаўспрымання, і як я
мяркую, для многіх іншых. Як для дзяцей, так і для дарослых. Ізноў
жа прычына такога прыцягнення — у тым, што слова паэта і празаіка
адкрытае, зразумелае блізкім, заснаванае на перажытым...
У новым творчым аб'яднанні — Саюзе пісьменнікаў
Беларусі— ветэрана вайны і працы, ветэрана журналістыкі і
пісьменніцкага цэха ўшанавалі адмысловым чынам. Івану Андрэевічу
Муравейку ўручаны білет за нумарам адзін. Пагадзіцеся, годная і
прыкметная адзнака. Але ж і Іван Муравейка, кавалер баявых ордэнаў і
медалёў, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, варты
гэтага. Сведчаннем — новыя яго вершы і кнігі. Пісьменнік, якому
давяраюць дзеці, які і сам давярае густу і пафабаванням юнага і
дарослага чытача, па-ранейшаму — у страі. I не барабаніць бязладна,
губляючы на гучныя рытмы дарагі час свайго жыцця, а піша і працуе
спакойна і ўдумліва.
А што да маёй туркменскай памяці, то, між іншым,
пераклад Каюма Танфыкуліева, — не адзіная паэтычная публікацыя Івана
Андрэевіча на мове Махтумкулі. Яшчэ перакладаў яго вершы Касым
Нурбадаў, была публікацыя ў часопісе "Пионер". А пасля па-туркменску
вершы Івана Муравейкі друкаваліся ў анталогіі беларускай дзіцячай
літаратуры на туркменскай мове. А ўвогуле на постсавецкай прасторы
паэзія нашага земляка прадстаўлена досьшь шырока. Чатыры разы яго"
кнігі выходзілі на рускай мове ў Маскве. Шмат было публікацый на
Украіне. Друкаваўся Іван Муравсйка і ў Латвіі. А зараз, ведаю гэта з
ліста свайго сябра, народнага паэта Удмурціі Вячаслава Ар-Сергі.
вялікая падборка вершаў майстра прыйдзе да юных чытачоў Удмурціі.
Такая запатрабаванасць гаворыць пра многае.
Алесь КАРЛЮКЕВІЧ
№ 43 27 кастрычніка 2006 г. “Літаратура і мастацтва”
Да зместу |
|