Вунь школа новая—палац багаты,
Дзіцячым шматгалоссем ён шуміць.
А я стаю ля даўняй шкопьнай хаты
I сэрца маё нечага шчыміць,
Нібы спаткаўся са сваім дзяцінствам
I прытуліўся да крыніцы чыстай,
Нібы сустрэў настаўнікаў сваіх—
Пачуў іх голас, твары ўбачыў іх..,
Даруйце мне за слабасць за старэчую.
Да новай школы прыспяшаю крок,
А то яшчэ спазнюся на сустрэчу,
Каб пажадаць вам сонечных дарог.
Хай радасць тут бруіць крыніцай вечнай,
Хай будзе святам кожны дзень і ўрок.
Сябры мае, на вас я спадзяюся.
Вам новы век даверыць не баюся.