Песня Уладзіміру Паўлаву
Родны кут штоночы сніцца —
Дожджык ці пароша...
Сам жыве ён у сталіцы,
А душа — ў Замошшы.
Сам жыве ён у сталіцы,
А душа— у Замошшы.
Ён з-пад крана п'е вадзіцу,
А душа п'е росы.
ЁН з-пад крана п'е вадзіцу,
А душа п'е росы,
А душа пяе ў блакіце
Пра палеткі і плёсы
А душа пяе ў блакіце
Пра палеткі, плёсы...
Шмат дабра яму мы зычым --
Чалавек харошы.