Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Нястомны творца


     Цудоўнага паэта, сціплага, з прыветлівай усмешкай дзядулю Муравейку на Любаншчыне ведаюць усе. Яго творы заўсёды знаходзяць свайго чытача, як дзіцячага так і дарослага. А паэтычныя вобразы Любанскага краю разышліся дасціпнымі цытатамі: "Скажыце "Любань" і ў сэрцы адразу ж...", "Як ляцелі лебедзі над зямлёй вясенняю...", "Нямала знакамітых сёл і гарадоў...". Складаліся яны душой і сэрцам паэта, трывалымі каранямі сваёй зямлі. Здаецца, не так даўно мы віншавалі І.А. Муравейку з 80-годдзем і новай дзіцячай кнігай "Куды не пойдзеш— цуды знойдзеш". Цэнтральная раённая дзіцячая бібліятэка правяла прэзентацыю зборніка з запрашэннем аўтара, і час пачаў адлічваць новыя дні трэцяга тысячагоддзя, Але не ў характары І.А. Муравейкі заспакойвацца на дасягнутым: творчая існасць пісьменніка, аптымістычны склад душы, багаты жыццёвы вопыт натхняюць на новыя творы для дзяцей. I вось, зусім нядаўна, выдавецтва "Мастацкая літаратура" выдала чарговы, спадзяёмся, што не апошні, зборнік вершаў для дзяцей "Вадзіца з крыніцы". Ен, як заўсёды, дасканалы па зместу, прыгожа аформлены мастачкай Святланай Рыжаковай.

     Шчыра радуемся, што наш зямляк, старэйшы дзіцячы пісьменнік Беларусі, да свайго 85-гадовага юбілею падарыў любанчанам праз паэтычную споведзь свайго сэрца шчырую любоў да роднага краю, да маленькіх яе грамадзян.
     Пачынаецца зборнік вершам "Наш родны край—прыгожы самы".
Вядома ўсім, што вельмі шмат
Куткоў на свеце дзіўных.
Але не менш, а болей, брат,
Іх на тваёй радзіме,
У нашым краі дарагім,
У Беларусі роднай.
Не памяняешся ні з кім
Яе красою годнай.

     Гарэзлівы, крыху самаіранічны настрой праяўляецца ў вершы "Пытанне":
На пні старым, сівым, гнілым
Апенек вырасла сямейка.
"Баяўся—прападу зусім,—
Падумаў пень, а стаўгрыбным.
Мяне ў гушчарніку лясным
Убачыў сам
Дзед Муравейка.
Але захоча ён ці не
Узяць у кніжку і мяне?".

     Па інтанацыі напісанага кніга “Вадзіца з крыніцы” з'яўляецца як бы працягам зборніка "Куды не пойдзеш—цуды знойдзеш". Тут таксама раскрываюцца тэмы адносін да прыроды, яе прыгажосці, дабрыні, дзіцячых хітрыкаў, аўтар прапануе шмат цікавых загадак:
Яны ўсюды з намі ходзяць,
I заўсёды—у ахвоту.
Весяляцца ў карагодзе
I маркоцяцца ў хлюпоту.
* * *
Жывёліна такая,
Якіх у нас няма:
Нагі чатыры мае,
А бяжыць дзвюма.


     I як заўсёды, напісана гэта дасціпна, з гумарам.


В. Брагінец. 30 жніўпя 2006 года “Голас Любаншчыны”
 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©