Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Сустрэча з зямлячкай


     Зборнік вершаў Н.В. Маеўскай “Падаюць даспелыя ранеты” чакалі даўно, але выйшаў ён толькі ў гэтым годзе, напачатку вясны. Можа таму і паэзія аўтара вясновая і лірычная,
Вясна малюе акварэлі.
А фарбы чыстыя, як слёзы,
I вецер лёгкія арэлі
Прыладзіў у галлі бярозы.

     Дзе, як не на радзіме, павінна была прайсці першая прэзентацыя зборніка нашай пісьменніцы-зямлячкі. Адбылася яна ў памяшканні Любанскай дзіцячай школы мастацтваў, дзе сабралася больш за 70 прыхільнікаў творчасці Н.В Маеўскай. Сярод іх бібліятэкары Любанскам ЦБС, настаўнікі, вучні старэйшых класаў, чытачы раённай бібліятэкі. Глядзельная зала школы мастацтваў на дзве гадзіны стала літаратурнай гасцёўняй, дзе гучалі вершы. Панавала атмасфера душэўнам чысціні, жаноцкасці і кахання.
     Ніна Васільеўна прыехала разам з мужам, які працуе ў Міністэрстве эканомікі РБ і было бачна, што шмат вершаў наталяліся, станавіліся крылатымі, дзякуючы сямейнаму шчасцю, шчырым узаемаадносінам.
Прывыкай да мяне, мой каханы,
Прывыкай да такой нечаканай.
Прывыкай да вясёлай, раскутай,
Разарвала я мулкія путы,
Захліпнулася хмельнаю воляй.
О жыццё, ты - шырокае поле!

     Прыцішана слухалі прысутныя вершы, што так пранікнёна чыталі бібліятэкары Святлана Мацукевіч, Таццяна Кукраш, Надзея Слівец, кіраўнік тэатральнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў Ала Каткавец, а вядучыя Ірына Гіль і Алена Булдык накіроўвалі размову ў рэчышча ўспамінаў і шчырай споведзі душы.
Адчувалася, штоН.В. Маеуская,услухоўваючыся ў гучанне сваіх твораў, адпускала іх на волю, на суд гледачоў, як выпеставанае дзіця - з унутраным хваляваннем і непралітай слязой.
     А пасля былі пытанні і адкрытыя, дасціпныя адказы, аўтографы на памяць. Слухачы мелі магчымасць набыць у аддзеле бібліятэчнага маркетынгу зборнік "Падаюць даспелыя ранеты".
... У Любань, у Любань, у Любань...
Імчуся сюды, як на светлае свята,
Мой горад, такі ты на свеце адзіны –
Прысады і кветкі ля кожнае хаты,
Табой ганаруся - мая тут радзіма.


В. Брагінец Голас Любаншчыны 2001 г. 23 чэрвеня
 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©