Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Лірычная старонка
1   2   3

Іду, іду... іду... Куды...
Тупікі... Тупікі... Тупікі...
Жывём... Што далей — не ведаем...
Птушка і дрэва
Памяці сястры
Не пазбавіцца адчаю
Дзве сустрэчы
Гаю М.
Так, мінулае — мінула...
Пушчу караблік папяровы...
Размова вачыма
Божа правы, часам я прасіла...
Ці вучыў нас хто засцярозе...
Пустыня любові — ні слёз, ні цяпла...
Не знаю, як раней магла я жыць...
Хадзіла змалку ты заўжды...
Як люба мне ціхае поле...
Беражы сябе, мой любы, беражы...
Дзень гарачы, нібы прысак...
Вяртайся, любы мой, вяртайся...
Я не пазнаю сябе ў люстэрках...
Мы выйшлі з касмічнага пылу...
Што крывіць душой — сама хацела...
Хуткі час шляхі зямныя меціць...
Ноч бяздонная, як мора...
 

 

Іду, іду... іду... Куды?
Іду праз чорныя брады.
Дарогу сваю мераю
Тваёй любоўю й вераю.

Іду, іду... я напрасткі.
Іду праз рэчкі і масткі.
Цяпер дарогу мераю
Сваёй любоўю й вераю.

Іду, іду... я праз бяду,
Праз неспадзеўную нуду.
I веру — шчасце ўсё ж знайду.
Іду я ў мроі твае й сны
3 тае вясны, з тае вясны.       Да зместу

* * *
Тупікі... Тупікі... Тупікі...
Думкі — цёмная бездань ракі.
Вось і дом мой у змроку відзён.
Бы ля берага, бы карабель,
Што знячэўку патрапіў на мель.
У самоце і шэрасці дзён
Зачакаўся, відаць, мяне ён.
Я на палубу моўчкі ступлю.
У каютах святло запалю.
І відно яно будзе здаля,
Усё магчымае хутка зраблю —
Поўны ход даць майму караблю
Толькі я магу. Так, толькі я.
Ужо каманда чакае — сям'я.
Зноў адчую я прагу жыцця
I з праблем выйду, як з небыцця.
Знікнуць разам усе тупікі.
...Каля гэтае ціхай ракі
Я іду. Пад нагамі зямля —
Хісткай палубай карабля.     Да зместу




Жывём... Што далей — не ведаем.
А ў далеч мы глянуць ахвочы,
Зноў марым, на каве гадаем...
Трывога часам наведае,
Цямнейшая восеньскай ночы.
Яна ці каму спагадае?
На сэрца нагорнуцца страхі.
Бы змеркнецца свет увесь белы.
I хоць бы якая надзея.
Скуль возьмуцца чорныя птахі?
Душа ажно ўстыне знямела.
Надзея адна — развіднее.
Працягнуць трапёткае вецце —
Захочуць сказаць штосьці дрэвы.
Ды з імі няма разумення.
Вось так і жывём мы на свеце
У холад, у спёку й залевеі...
I ранак — адно нам збавенне.     Да зместу



Птушка і дрэва

Што не ўеш гняздо ты, птушка?
Хопіць сумаваць.
Птушанят люблю я гушкаць,
Песні ім спяваць.
Халады перачакаю,
Толькі халады,
У тваім прыветным краі,
I дамоў тады
Палячу да ніваў родных
Рана па вясне.
Табе добра быць свабоднай.
Аж зайздросна мне.
Урасло маё карэнне
У гэтую зямлю...
Але ведай, што насеннем
Птушак я кармлю.
Ці табе ў нас тут няміла?
Песні — дзе твае?
Ці зусім аслаблі крылы,
Корму не стае?
Маю моцныя я крылы,
Ды мацней любоў
Да Радзімы маёй мілай,
Краю мрой і сноў.
Не здзіўляйся ты
I вусны не крыві —
Не для колеру
Дабавіла крыві.      Да зместу


Памяці сястры

Наш клен, як свечка, дагарае,
I долу сыплецца лісцё.
Прысядзь са мной на хвілю, Рая,
Ды пагаворым пра жыццё.
У доме вўсцішна й трывожна,
А ў сэрцы боль напяў струну.
Слязамі выплакаць няможна,
I сном не сцішыць — не заснуць.
Бо думкі так апанавалі...
Ты гавары мне, гавары.
Ці пра Ларысу, ці пра Галю,
Ці пра пагоду на двары.
I пра дзяцей, і пра суседзяў,
Пра лес, дзе ты бярэш грыбы,
Пра тых, хто быў тут у бяседзе,
I тых, хто нас даўно забыў.
Зноў раскажы мне, як плаціну
Прарвала весняя вада...
Бач, кот, пачуўшы, выгнуў спіну:
Ах, рыбка — смачная яда.
Успомні, як раней, бывала,
Пад суцяшальны голас твой
Я ціха-ціха засынала.
Пагавары, сястра, са мной.
..А ты ні слова. I нямая
Навісла цішыня вакол.
Як без цябе самотна, Рая,
I пухам снег апаў на дол.        Да зместу



Не пазбавіцца адчаю
I нясцерпна горкіх дум...
Цябе болей не страчаю
I шукацьму — не знайду.
Словы ёсць "страчаць" і "страчваць",
Іх няможна паяднаць.
Каб жа ведаць, каб прадбачыць,
Што, як страціш, — не страчаць.
Да цябе не дакрануцца,
Не сказаць хоць колькі слоў.
Ах, як хочацца вярнуцца
I — усё наноў, наноў...
Я не верыла, не знала,
Што цябе магу згубіць.
Лепшых слоў я не сказала.
Як са стратай гэтай быць?        Да зместу


Дзве сустрэчы
1.
Ты помніш, раннню вясною
Мы тіут сустрэліся зі табой,
Пад маладым і гонкім клёнам.
Ты быў узнёслы. акрылены.
I пазіраў зіачаравана.
Як веснавы ўрачысты ранак.
Дзень меўся быць тады празрыстым.
Клё'н ганарыўся першылі лісцем,
Птушкі весела спяваліі...
I мы яшчз трывог не зналі.
2.
...I зіноў сустрэча. Ты — ідзеш.
Мяне — няўжо — не пазнаеш?
Няма ў вачах тваіх святла.
I восень клёны атрасла.
А можа, ў сэрцы тваім восень,
Або ў жыцці штось не збылося?
Дык не таі, дык гавары...
Павер — з табою мы сябры!           Да зместу


* * *
Гаю М.
Глядзі, глядзі ў далечыню!
Паглядам смелым і натхнёным.
Насустрач новаму йдзе дню
Наш край свабодай акрылёны.

А новы дзень — не за гарой.
I не за доламі ен ходзіць.
Ён там, у дымцы залатой,
Дзе сонца весняе ўзыходзіць.

Глядзі, глядзі ўдалечыню!
Пагляду даль не замінае.
Сваю пабачыш вышыню
I радасць перамог спазнаеш.

Адкрыеш ты нязнаны свет,
I марам будзе так высока!
Ідзі, дзіця маё, твой след
Трымаць я буду ў полі зроку.

Ідзі ты далей і смялей.
Табе прастор зямны адкрыты.
Няхай святло маіх вачэй
Твае асвечвае арбіты.             Да зместу


* * *
Так, мінулае — мінула:
Надзейна схавала зіма.
Рэчка пад лёдам заснула.
I думкам вяртання няма.

Я ж азірацца не кіну:
Маё ўсё — узлёты і хібы.
Сэрца без успамінаў,
Нібыта нерат без рыбы.        Да зместу
 

 

* * *
Пушчу караблік папяровы
ІІа веснавому ручаю,
I напішу на ім тры словы —
Даўно я ў сэрцы іх таю.
Нясі, караблік мой, ты смела,
Мінай запруды і віры,
Тры словы тыя, што няўмела
Мне сціплы хлопчык гаварыў.
Я сарамліва прамаўчала.
Чаромху тулячы да губ.
Цяпер яму іх напісала —
Таіць тых словаў не магу.
I птушкі іх спяваюць хорам:
Вясна прыйшла, як і тады.
Унук мой іх паўторыць скора...
А мне б вярнуць тыя гады!           Да зместу



Размова вачыма

Ты сказаў:
— Харомаў нам
Не траба.
Крышку б сонца
Ды мірнага неба...
Я — табе:
— Так. пачуцці патухлі.
Цяпер нас
Не ўразіш нічым.
Нам бы цеплы пакойчык
Пры кухні
У замку
Англійскім старым.
Дзяцей і унукаў
Пяшчота.
Заззяла як свет,
Далягляд...
Канчаюцца нашы турботы.
I тухне. і гасне пагляд...
А ты:
— То сонца
Зайшло за хмару...
Пра яго ўсю зіму
Нам марыць.
Толькі ў позірках
Будзе лета.
...I твае вочы
Пацвердзілі гэта.          Да зместу






* * *
Божа правы, часам я прасіла
Міласці для родных і сябе.
Ёсць мясціна, што мяне ўзрасціла,
За яе цяпер малю Цябе.
Дык няхай там светам правіць любасць
I ў натхнёнай працы спеюць дні.
Гарадок з пяшчотнай назвай Любань
Крыламі заступства захіні.
Адгані і хмары, і навалы,
I агеньчык свечкі не задзьмі,
Каб там вечна шчасце панавала,
Згода і павага між людзьмі.
I няхай нялёгка там жылося —
Лепей ёсць, напэўна, гарады.
Усё ж Цябе душа мая так просіць:
Зазірай хоць зрэдку ты туды.       Да зместу


* * *
Ці вучыў нас хто засцярозе
I трымаць сваё моцна ў руцэ?
Не, каб мостам ці па дарозе...
Мы на крызе плывём па рацэ.

Лёс абачлівых выбірае,
Ды бывае... — то воля нябёс? —
Неабачліваму спрыяе.
Ўсё ж разважлівых больш любіць лёс.

3 імі менш, як-ніяк, турботы.
Ну а гэтых — вартуй дзень пры дні.
То выводзь з якога балота,
То да берага крыгу гані.         Да зместу


* * *
Пустыня любові — ні слёз, ні цяпла —
Сыпучым пяском свет наўкруг замяла.
I дзень тут падобны на стылую ноч.
І морак сухіх не шкадуе тут воч.

Пустыня любові — ніякіх спакус.
Душы не абудзіць круты землятрус.
Бясконцы спакой: хоць шапчы, хоць крычы.
Ніхто не пачуе — адны крумкачы.

Яны вызіраюць ахвяры свае.
Даўгі іхні век — ім цярпення стае.
Сядзіць нада мною маўкліва крумкач.
О, вецер высокі, па мне ты не плач.                   Да зместу


* * *
Не знаю, як раней магла я жыць.
Адной, напэўна, таямнічай марай.
Так птушка з выраю дамоў ляціць:
Святла няма, і родны край за хмарай,
Ды зорачка загадкава мігціць.

Хто вёў мяне, хто сілы мне даваў,
Якая зорка на шляху свяціла?
Хто ў клопатах мяне не забываў?
Я ўпэўнена, — вышэйшая ёсць сіла.
Уцешна мне абранніцаю быць.     Да зместу

* * *
Хадзіла змалку ты заўжды
Святла каёмачкай адметнай,
Дзе побач цень. Ступі туды —
I станеш крышку непрыкметней.

Там можна штосьці прыхаваць.
О, цень яшчэ і прахалода!
І добра там адпачываць,
Як надараецца нагода.

А я хаджу не нацянькі,
Не ціхай засенню, не краем.
Дзе сонца аж на два бакі,
Сабе я сцежку выбіраю.

Там птушка мне махне крылом.
I я ўжо з радасцю імкнуся
У дзень, напоены святлом, —
Уся азарыцца не баюся.         Да зместу


* * *
Як люба мне ціхае поле!
I пералесак, і кветкавы луг!
Сцяжынкаю вузкай
Ішла мая доля,
А выйшла ў прастору,
Дзе сонца наўкруг.
Да твару сукенка льняная.
Крыжыкам значыма
Вышыты ўзор.
Як белая птушка высока лунае!
Мне часам здаецца —
Сама дакрануся да зор!        Да зместу



Беражы сябе, мой любы, беражы.
Асцярожна не навучаны мы жыць.
А дарогі — скрозь крутыя віражы,
А падзеі — на апаслівай мяжы.
Ды жыццё наша — вакзалаў мітусня.
I пустых і пільных спраў кругаварот.
Асляпляе мільгаценне ночы-дня
У празмернасці варункаў і турбот.
Беражы сябе, мой любы, беражы.
Асцярожна не навучаны мы жыць.     Да зместу



* * *
Дзень гарачы, нібы прысак.
I заціх у голлі птах.
Сынку, любы, усміхніся,
Прэч гані і сум, і страх.

Развінай шырока крылы
Па-над промнямі дарог.
Ёсць і кемлівасць, і сіла,
I заўжды над светам Бог.

На жыццё глядзі ўжо стала,
Волі не давай журбе.
Я адна адсумавала
За сябе і — за цябе.      Да зместу


* * *
Вяртайся, любы мой, вяртайся.
Вяртайся з дальняй стараны.
Са мной ласкава павітайся,
Каб знаць — не мроі то, не сны.
Не міражом і не туманам.
Ступі на вымыты парог.
Вяртайся любым і чаканым
Праз горкі пыл чужых дарог.      Да зместу


* * *
Я не пазнаю сябе ў люстэрках.
Як яны апошнім часам хлусяць!
Чую, што душа мая не змеркла,
То яны ўсе — зменлівыя, мусіць.

Замутнелі, павуцінай трэшчын
Заплялі іх час і непагода...
Ах, даволі гэтым сябе цешыць:
Кожны міг падлічвае Прырода.

Кожная адзначана хвілінка.
Смейся, плач — улік гэты не спыніш.
Зноў на лоб зляцела павуцінка,
І цяпер яе нічым не здымеш.        Да зместу





Мы выйшлі з касмічнага пылу,
Мы космасу тонкае мліва.
Якая ж камета пыліла?
Куды паляцела імкліва?
І мы засталіся на свеце
Без памяці і без парады.
Зямныя сварлівыя дзеці,
Ўсё ж вартыя Божай спагады.      Да зместу




Што крывіць душой — сама хацела
Вольнай, нібы птушка, быць.
Колькі ў вырай летаў адляцела,
Многае паспелася забыць.        Да зместу


Хуткі час шляхі зямныя меціць —
Росціць, спеліць, беліць сівізной.
Рассыпаюць смех чыесьці дзеці,
Плачуць ноччу часам за сцяной.
Смех і плач — адно табе бяссонне.
Сэрца раніць нават цішыня:
Цягне хлопчык чэпкія далонькі,
Дзеўчынка не зводзіць вачанят.
Дзе, калі прыкмеціў іх пагляд твой? —
Цьмяны, амаль сцерты негатыў...
Птушкі, птушкі, вы не вінаваты,
Што кагосьці ваш палёт натхпіў.       Да зместу



* * *
Ноч бяздонная, як мора,
Цягне ў памяці глыбіні.
I збавіцель сон не скора
Мне свае цянёты кіне.
I накочваюцца хвалі,
І з-пад ног знікае бераг.
Яны многіх пахавалі, —
Тых, чыя аслабла вера.
Ды пагасла ўжо надзея...
Толькі я мацней — я знаю!
Морак ночы ўсё ж радзее.
Выплываю... выплываю...



1   2   3

 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©