|
Сумленнасць і чысціня
На літаратурным небасхіле Беларусі імя
Ніны Маеўскай доўгі час ззяла сціплай зорачкай у сузор'і празаікаў.
А нядаўна пісьменніца парадавала і сваім паэтычным настроем.
Прысвяціўшы большую частку зямнога існавання Яго Вялікасці Слову,
Ніна Васільеўна заўсёды прапускае лёсы і ўчынкі сваіх герояў праз
уласнае сэрца. Яе творы шчырыя, простыя для ўспрымання, узнёслыя і,
разам з тым, праўдзівыя.
Нарадзілася Маеўская ў гарадку з лірычнай назвай
Любань, што на Міншчыне. Маленства прыпала на пару ваеннага
ліхалецця. Пасля, калі прыйдзе даросласць, усё часцей перад вачыма
дзяўчыны будуць усплываць жахлівыя карціны фашысцкай навалы. Вучоба
ў школе прыпала на пасляваеннае дзесяцігоддзе. Атрымаўшы ў 1956
годзе атэстат аб сярэдняй адукацыі, Ніна працавала старшай
піянерважатай у Сасноўскай СШ Аюбанскага раёна. Праз два гады
вырашыла паступаць у Беларускі дзяржаўны універсітэт на аддзяленне
журналістыкі. I фартуна ўсміхнулася ёй. Скончыўшы ў 1963 годзе
навучальную ўстанову, дзяўчына працавала ў розных перыядычных
выданнях: літсупрацоўнікам газеты "Шлях камунізму" Мінскага раёна
(1963—1965), адказным сакратаром шматтыражнай газеты "За технический
прогресс" (1965—1967). Амаль на дзесяць год затрымалася спачатку
загадчыкам аддзела, а потым адказным сакратаром у часопісе
"Промышленность Белоруссии". Сем гадоў жыцця аддала Ніна Васільеўна
рабоце ў выдавецтве "Юнацтва", займаючы ў апошнім пасады старшага
рэдактара, а потым і загадчыка рэдакцыі. У сярэдзіне васьмідзесятых
гадоў мінулага стагоддзя яна ўладкоўваецца на працу ў часопіс
"Беларусь", дзе становіцца рэдактарам аддзела публіцыстыкі.
Працуючы ў журналістыцы, Ніна Маеўская не забывала і
пра літаратуру. Яшчэ школьніцай яна пісала вершы, потым бліжэй для
душы стала проза. Першае апавяданне "Залік на восень" было
надрукавана ў 1963 годзе ў часопісе "Маладосць", а зборнік
апавяданняў для дзяцей "Ляці, верабейка пабачыў свет у 1969-м.
Як кажуць, добрай кніжцы радуешся, як нараджэнню
чалавека. Такой добрай, крыху, можа, наіўнай, але вельмі шчырай,
з'яўляецца кніга апавяданняў Маеўскай "Агата" (1970).
Творы гэтага зборніка светлый, лірычныя. Так, у
апавяданні "Першакурсніца" галоўная гераіня — вясковая дзяучына
Галінка чакае і шукае сапраўднае каханне, поунае ўзаемнай адданасці.
Шчасце, па яе разуменні, гэта калі ты неабыякавы іншаму, заўважаны і
адзначаны ім.
Вельмі плённымі былі для пісьменніцы 1983 і 1984 га¬ды.
Адна за адной выйшлі на суд беларусаў кнігі "Надзеевіч" і "Такая
позняя вясна". Выкарыстоўваючы пэўныя прыёмы дэтэктыўнага жан¬ру,
аўтар умее заінтрыгаваць чытача, зацікавіць яго лёсам героя. Такая
з'ява адбываецца ў аповесці "Надзеевіч", дзе сакрэтам да пэўнага
часу з'яўляецпа паходжанне Петрака Надзеевіча. Надзеевіч — гэта імя
па-бацьку Пятра Вяржбіцкага, галоўнага героя твора, які пасля
заканчэння школы застаўся ў вёсцы, таму што ён любіць зямлю, а яшчэ
і таму, што ў яго хворая маці, якую ён не можа кінуць. А лёс маці
Петрака — Надзеі — трагічны. На вайне яна страціла каханага мужа і
дзяцей. I нараджэнне сына Пятра — было адзіным, што вярнула яе да
жыцця. Увесь гэты расповед не можа не кранаць чытача, тым больш, што
ён падаецца ва ўспамінах найбольш важнымі фрагментамі з жыцця
гераіні.
Ніна Маеўская ставіць сваіх персанажаў у незвычайныя,
часам экстрэмальныя ўмовы, з дапамогай якіх праяўляюцца іх характары,
адносіны да навакольнага асяроддзя, грамадзянская самасвядомасць.
Напрыклад, герой аповесці "Пажар", якая адкрывае зборнік "Такая
позняя вясна", — Ігнат Крывазуб — былы паліцай. Пасля вайны прайшло
шмат часу. I Ігнат зразумеў, што значыць страціць дах над галавой. А
колькі ён сам спаліў хат, слугуючы фашыстам? Ён пачынае задумвацца
над тым, як шмат дрэннага зрабіў за сваё жыццё i як шмат за яго
душой грахоў.
Творы Ніны Маеўскай прывабліваюць праўдзівасцю бытавых
рэалій, багаццем мовы. Аўтар трапна і да месца выкарыстоўвае
дыялектызмы і неалагізмы, якія замацаваліся ў сучаснай беларускай
мове. Дынаміка і паэтычная лаканічнасць мыслення — галоўная,
формаўтваральная прыкмета стылю пісьменніцы, таму тканіна мовы ідзе
без абрываў нітак, яны шчыльна прыціскаюцца адна да адной,
пазначаныя той ці іншай фарбай. Чытальнай кампактнасці Ніна Маеўская
дасягае за кошт лаканізму на ўсіх узроўнях — ад мовы да кампазіцыі.
Няма ў яе традыцыйных партрэтаў, ні нуд¬ных апісанняў, ні шэрага
папярэдніх звестак пра герояў. Дакладнасць слова ідзе поруч з яго
маляўнічасцю. А ўсе гэтыя якасці — ад блізкасці да героя, здольнасці
да пераўвасаблення, суперажывання. I там, дзе хтосьці з меншым
эмацыянальным запалам траціць старонку, Н. Маеўскай хапае ўсяго
некалькі радкоў, каб стварыць карціну, якая адразу запамінаецца.
У канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя
з-пад пяра пісьменніцы выйшлі яшчэ два празаічныя зборнікі — "Холад
доннай вады" (1989) і "Трывожна шумяць ясакары" (1993). Гэтыя кнігі
— пра наша жыццё, пра тое важнае, што адбываецца ў лесах жыхароў
Беларусі. У цэнтры ўвагі Ніны Васільеўны — праблемы маральнай
чысціні, абавязку, адказнасці за свае ўчынкі. У апавяданнях і
аповесцях гэтага перыяду апяваюцца каханне і вернасць, чьфвонай
стужкай праходзіць думка пра волю абставінаў, якія часам
прадвызначаюць лес і дапамагаюць людзям спасцігаць жьщцёвыя таямніцы.
Маеўская свядома адштурхоўваецца ад дакументальнай
літаратуры, яе цікавіць не факт сам па сабе, а думкі і пачуцці
паводле яго, тое, як гэты факт адбіваецца ў свядомасці самых розных
людзей. Яе прыцягвае псіхалогія, дыялектыка перажывання. Аўтара
ўражвае драматызм жыцця, у якім перасякаюцца столькі чалавечых
імгненняў, намаганняў і якое, як моцная хваля, зносіць усё і ўсіх
сваей сілай і рухам. Як утрымацца? Як пакінуць след пасля сябе?
Гэтыя і іншыя пытанні і пра¬блемы ўзнімае пісьменніца ў сваёй
творчасці.
Тым жа зместам напоўнены і паэтычныя зборнікі Маеўскай
"Падаюць даспелыя ранеты" (2001) і "Мая ўлюбёная краіна (2004).
Новае стагоддзе ўдыхнула свежыя думкі і настрой у душу паэткі. Кнігі
лірыкі вызначаюцца шчырасцю пачуццяў і філасофскай глыбінёй
разважанняў. У іх адлюстроўваецца цэлае чалавечае жыццё — складанае,
на¬ват сумнае, але поўнае любові. Паэзія Ніны Маеускай — гэта стан
яе душы. У сваіх вершах яна як бы спавядаецца — перад самой сабой,
перад Богам, перад людзьмі. Яна пакутуе і сумняваецца, радуецца і
спадзяецца. Паэтка верыць у беларускі народ, у яго лепшую долю. У
сваіх вершах Ніна Васільеўна заклікае шанаваць родную мову,
культуру, сваю гісторыю. Многія лірычныя радкі прысвечаны ўспамінам
пра вайну, якая нанесла лю¬дзям незагойныя раны. Шмат у паэзіі
Маеўскай роздумаў пра маладосць. Пісьменніца быццам выказвае
спачуванне, што сёння многае зрабіла б не так. А мінулага не вернещ...
Ёсць у зборніках і вершы-прысвячэнні любімым унукам — Гаю і Алісе.
Сваю любоў да Радзімы Ніна Маеўская вельмі дакладна
выказала ў настунных радках:
Не, не ўсім яшчэ правіць даляр.
Дзякаваць Богу, ёсць яшчэ годнасць.
Хоць няпэўнасці цісне цяжар,
Ганарымся сваім яшчэ, родным.
Не, не ўсё прадаецца у нас,
Белорусы не тое пароды! I я веру — надыдзе ік час,
Скінуць верад адчаю й нягоды
Добра, што ў беларускай літаратуры ёсць такія сумленныя
і адданыя пісьменнікі, як Ніна Маеўская. Яе творы дапамагаюць
вызначыцца ў жыцці, адшукаць свой адзіны шлях, не страціць годнасць.
Будзем спадзявацца, што новыя творчыя набыткі Ніны Васільеўны яшчэ
парадуюць прыхільнікаў яе літаратурнага таленту.
Наталля ФЕНЧАНКА
Літаратура і мастацтва №9 6 сакавіка 2009 года
|
|