|
Нарадзіўся я ў той старане,
Дзе таполі да самага неба.
Там з дарогі, як госця, мяне
Сустракаюць і соллю, і хлебам.
Там пад вечар на ўзлессі пгухім
Адшукаю зарослую сцежку.
I пайду, дзе сядзяць пастухі
I пякуць над агнём сыраежкі.
На кастры ўсё ламачча згарыць,
Коні цугам пацягнуцца к гаю.
А нам будзе расказваць стары,
Як вадзіў тут атрады Гуляеў.
Цішыня... Нават ветрык заціх,
Толькі песня звініць за калгасам.
I здаецца, што ў гэты вось міг
Трэсне сук у кустах пад абцасам.
Насцярожаны спыніцца час
I замрэ на няведамай кропцы.
А ен выйдзе, спытае у нас:
"Ці не бачылі ворагаў, хлопцы'?"
I з сустрэчаў усіх для мяне,
Можа, лепшай сустрэчы не трэба.
Дзе багата і славы, і хлеба,
Нарадзіўся я ў той старане.
1956 г.
Да зместу |
|