Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Памяць дарог


За Любанем растуць баравікі —
У негрыбную пору вестку чую.
Ну, як я з ёю ноч пераначую,
Калі цяпер пайшоў бы напрасткі

У бор знаёмы, пералесак ніцы,
У тое лета, дзе даўно не быў?!
Там столькі дзён маіх і светлых дзіў,
Нібыта на мурашніку ігліцы.

За Любанем растуць баравікі!
Званіць сябрам мне трэба неадкладна,
Купіць бензіну — ім каб не накладна, —
Хіба ж уседзець можна ў час такі?!

Ну; хто хутчэй з вас, Казімір ці Толя,
Чыя машына сёння на хаду?
Праз тры гадзіны вас я завяду
У месцы, што й не сніліся ніколі.

Хоць лесам вас, я знаю, не здзівіць:
Адзін — з-пад Оршы, гэты — з Налібокаў.,.
Залегла памяць, як вада, глыбока,
Якую мне, дастаўшы, піць і піць.

Сустрэне Феня Конанава нас —
Пры ўездзе ў горад з каменю дзяўчына.
Усмешлівымі шчырымі вачыма
Нам партызанка скажа: "Ў добры час!"

А ля развілкі сакратар абкома
Таварыш Брагін — помнік тут яму.
Не вянуць кветкі ўлетку і ўзіму
У скверыку далей не выпадкова.

Шаршнёва Рыма тут ляжыць з вайны,
Камбрыг Шашура, іншыя героі.
Іх жыцці хай нам мужнасці патрояць
Супроць нахрапнай сытае маны.

Мінуем абмялелую Арэсу —
Аціхлы пульс пратокаў і балот.
Раскажуць без мяне пра намалот,
Я ж павяду на Зыслаў вас, да лесу.

Зямлянкі тут пад соснамі урыты,
Прапелера трайнік над галавой.
Захопнік, што ішоў на нас вайной,
Ва ўсе часы смяротна быў тут біты.

А во крьппталем дзынкнула Урэчча,
У бок гаршка пастукаў Дарасін.
Ажно з Замошша бачна: над усім
Сінее Мір-гары сярэднявечча.

Сабе малога падсаджу на крамы:
Лічы, брат, салігорскія капры!
Нічога ў часе, памяць, не сатры —
Счакана мама тупае ля брамы.

Той самы міг, што будзе праз вякі
Цябе сюды з любое далі весці.
Бо не былі ж галоўнымі мне весці:
За Любанем растуць баравікі.

То для мяне была толькі прычына
Дамоў пад'ехаць, край свой паказаць.
Я хлопцам зразумелы — што й казаць! —
Саміх не раз радзімай іх лячыла.

Успамінаем, як урок забыты,
Пра сцежкі, што ў Замошша прывялі.
Мы тут і ў Савы Паўлава былі —
У дзевятнаццатым падпольшчык быў забіты.

А з маці хоць і ноч прагавары,
Не ўсё раскажаш...
Калі спаць палягуць,
Я чую нетаропкую развагу:
— Харошыя, сынок, твае сябры.

Дык чуеце, пазніцца не з рукі.
Няўрод грыбны не ўсюды — не бяда.
Хутчэй усе ў машыну і — гайда:
За Любанем растуць баравікі!
1982 г.

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©