Сэрца ўзрушыць у любой далі
Успамінаў колкая пароша.
Самым прыгажэйшым на зямлі
Мне здаецца роднае Замошша.
Там свяціла сонейка ярчэй,
Нібы воск, смала сцякала з гонты.
Там з шырокіх бацькавых плячэй
Першыя убачыў гарызонты;
Там нямымі сведкамі падзей
Курганы зарослыя спачылі.
Чалавекам быць сярод людзей
Змалку землякі мяне вучылі.
1955 г.