Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Ленінскаму камсамолу - 90!

     Першыя камсамольскія ячэйкі на тэрыторыі Беларусі з'явіліся адразу пасля I з'езда РКСМБ. У лістападзе-снежні 1918 года яны ўзніклі ў Віцебску, Магілёве, Мінску, Бабруйску, Мазыры і г.д. А 24-27 верасня 1920 года ў сталіцы адбыўся I Усебеларускі з'езд Камуністычнага Саюза Моладзі.
     У нашым раёне першая камсамольская ячэйка была створана ў 1923 годзе ў мястэчку Любань. У яе склад на той момант уваходзілі 16 чалавек. Сакратаром быў абраны Маркус Бернштэйн. Любанскія камсамольцы арганізавалі работу вячэрняй школы па ліквідацыі неаду-каванасці. Пачалі працаваць клуб "Юны Спартак", разнастайныя гурткі па інтарэсах.
     У тым жа годзе камсамольская ячэйка функцыянавала і ў Касцюках. Крыху пазней яны былі створаны ў вёсках Рачэнь, Кузьмічы, Асавец, Таль, Ямінск, Забалаць, Турок. А ў 1924 годзе пачаў дзейнічаць Любанскі раённы камітэт ЛКСМБ на чале з сакратаром Уладзімірам Сумарам. Галоўная яго задача - каардынацыя дзейнасці камсамольцоў раёна. А колькасць іх з кожным годам павялічвалася. Так, напрыклад, да 1930 года працавала 14 ячэек, якія аб'ядноўвалі 295 камсамольцаў. Яны не заставаліся ў баку ад падзей раёна, прымалі актыўны ўдзел у асушэнні балот, развіцці сельскай гаспадаркі і інш.
     Суровым выпрабаваннем для камсамольцаў стала Вялікая Айчынная вайна. Юнакі і дзяўчаты Любаншчыны, як і ўся савецкая моладзь, падчас барацьбы з ворагам раскрылі свае лепшыя якасці: мужнасць, непахісную волю, высокі маральны дух, вернасць Радзіме. 3 першых дзён вайны раённы камітэт ЛКСМБ пачаў фарміраваць групы камсамольцаў для нясення патрульнай службы, аховы найбольш важных аб'ектаў, а таксама для аказання дапамогі байцам Чырвонай Арміі. У адну з іх уваходзілі вучні Любанскай СШ Уладзімір Лукоўскі, Уладзімір Раменчык, браты Куркевічы, браты Луферавы.
     У ліку першых на Любаншчыне падпольныя камсамольскія групы з'явіліся ў Асаўцы, Нежыне, Плюсне, Трубяціна, Чабусах, Пеклічах, Асаўцы (Турокскага сельскага Савета), м. Урэчча. Іх дзейнасцю на акупіраванай тэрыторыі раёна з кастрычніка 1942 года кіраваў падпольны райком камсамола на чале з сакратаром Адамам Майстрэнкам. Камсамольцы актыўна вялі ідэалагічную і агітацыйна-масавую работу сярод насельніцтва Любаншчыны, праводзілі гутаркі аб становішчы на фронце, у савецкім тыле.
     Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў былыя партызаны сталі воінамі Чырвонай Арміі і адважна змагаліся з ворагам. За мужнасць і гераізм, праяўленыя моладдзю ў гады вайны, Любанская раённая камсамольская арганізацыя ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
     Потым, калі закончылася Вялікая Айчынная, камсамольцы ўдзельнічалі ў аднаўленні народнай гаспадаркі: адбудоўвалі разбураныя населеныя пункты, прадпрыемствы. Пачынаўся новы этап у жыцці раёна, у якім значная роля адводзілася ме¬навіта маладым - актыўным, ініцыятыўным.

      ДЗЕНЬ СЁННЯШНІ
     3 цягам часу ўсё мяняецца, развіваецца, удасканальваецца. Маладзёжны рух таксама. Прадаўжальнікам і правапераемнікам камсамола стала грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", якое дзейнічае з 6 верасня 2002 г. Члены яго - старшакласнікі ўстаноў адукацыі раёна, навучэнцы сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, працуючая моладзь - усяго 1637 юнакоў і дзяўчат.
     На рахунку любанскай моладзі шмат добрых спраў. Яна не толькі актыўна ўдзельнічае ў праводзімых мерапрыемствах, але і сама становіцца ініцыятарам укаранення новых форм работы. Прыклад таму -шматпрофільны перасоўны маладзёжны цэнтр, які ўпершыню праводзіўся летась у аграгарадку Сосны. Сёлета ён працаваў двойчы: у пасёлку Сосны-2 і г. Любані (ў Дзень моладзі). Традыцыйнымі сталі міжнародныя маладзёжныя абмены, конкурсы прафмайстэрства ў розных галінах народнай гаспадаркі, спартыўна-патрыятычная гульня "Бастыёны мужнасці", якая сёлета на базе ваеннай часці 42715 г.п. Урэчча праводзілася ў восьмы раз і інш.
     Штогод юнакі і дзяўчаты аказваюць дапамогу сельгаспрадпрыемствам ва ўсенародна важнай справе - уборцы ўраджаю. Падчас сёлетняй жніўнай кампаніі, напрыклад, на збожжатаках гаспадарак рупліва працавалі 149 школьнікаў, у тым ліку больш за 50 - у СВК "Палессе-агра".
     I гэта далёка не поўны пералік усяго таго, чым жыве і займаецца моладзь раёна. Сённяшнія юнакі і дзяўчаты гэтак жа, як і іх папярэднікі, уносяць важкі ўклад у развіццё рэгіёну, ято добраўпарадкаванне, прыкладваюць намаганні для таго, каб родны край прыгажэў і эканамічна мацнеў.

Н.ЛЕАНІДАВА.

Голас Любаншчыны 29 кастрычніка 2008 г



 

 

 

да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©