Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

У незалежнай краіне

ВЫПАДАК НА ВОЗЕРЫ ВЯЧЭРА
Расказ Героя Сацыялістычнай Працы К. I. Шаплыкі


     У канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў Любаншчына, у прыватнасці калгас «Чырвоная змена», славілася ўраджаямі кок-сагызу. Раён тады знаходзіўся ў складзе Бабруйскай вобласці. Неяк напрадвесні ў 1950 г. мяне выклікалі на абласную нараду каўчукаводаў. На ёй прысутнічаў і дэпутат Вярхоўнага Савета СССР па Бабруйскай выбарчай акрузе двойчы Герой Савецкага Саюза генерал Катукоў (потым ён стаў Маршалам бранятанкавых войск). Калі мне далі слова для выступления і сказалі, што я з Любанскага раёна, праслаўлены генерал у перапынку падышоў да мяне, тады маладога старшыні калгаса: «Дык ты з Любанскага раёна? У вас там ёсць возера Вячэра?» «Ёсць», — адказваю. «Ведаю, быў там... Ваяваў у першую сусветную».
     Я паціснуў плячыма. Здаецца, тая вайна не закранула наш край...
     А ў пачатку лета генерал прыехаў да нас на возера, у месцы, дзе праходзіла яго баявая маладосць. Прывёз з сабой адмысловыя сеткі для лоўлі рыбы. У дапамогу яму далі мясцовага селяніна з Рэдкавіч, добрага рыбака Ярмака. Столькі рыбы выцягнулі — ніколі не давялося бачыць такой рыбнай лоўлі... Генерал быў не сквапным, амаль усю рыбу раздаў людзям, што прыйшлі паглядзець на незвычайную рыбалку. Пакінуў і на юшку. I вось ціхім, цёплым летнім вечарам мы сядзелі на беразе Вячэры, і генерал расказваў, як ён ваяваў тут у імперыялістычную вайну. Фронт пралягаў далека адсюль, па Пінскіх балотах, за Туравам, але адгалоскі вайны даносіліся і сюды. Восенню 1915 ці 1916 года унтэр-афіцэр Катукоў з групай байцоў выконваў у гэтых месцах нейкае заданне, звязанае, відаць, з армейскай разведкай, кайзераўскай агентурай. На беразе возера адбылася сутычка з ворагам, перастрэлка. Па словах Катукова, чацвёра рускіх салдат тады загінула, сам ён быў паранены... Генерал памянуў сваіх баявых сяброў.

 

да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©