|
Кароткія гістарычныя
звесткі
IX—V
тысячагоддзе да н.э.(мезаліт) Засяленне Паарэсся
(стаянкі Азярное-1, ур. Дубнае, воз. Вячэра).
Выкарыстанне крамянёвых, рагавых, касцяных прылад працы.
Асноўныя заняткі — паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва
V — канец III, пачатак II тысячагоддзя да н. э.
(неаліт) Росквіт прысвойваючай гаспадаркі. У III
тысячагоддзі да н. э. пачынаё развівацца вытворчая
гаспадарка— зёмляробства і жывёлагадоўля. Значны прырост
насельніцтва, заселены ўзвышаныя мясціны па Арэсе і яе
прытоках, берагі азёр
Канец III, пачатак II тысячагоддзя да н.э. —
VII,VI ст. да н. э. (бронзавы век) Пачатак апрацоўкі
металу, актывізацыя сувязей з плямёнамі іншых рэгіёнаў,
перасягіенні племянных саюзаў. Земляробства і
жывёлагадоўля —асноўныя заняткі людзей. Галоўныя прылады
працы разам з бронзавымі вырабамі — свідраваныя каменныя
сякеры.
І тысячагоддзе да н.э.—І тысячагоддзе н. э.
Асваенне спосабу атрымання жалеза з балотных і азёрных
руд. Насельнікі жывуць ва ўмацаваных (гарадзішчы) і
неўмацаваных (селішчы) пасёлках
VII—IX ст. Рассяленне ў Паарэссі
ўсходне-славянскіх плямёнаў — дрыгавічоў. Помнікі —
курганныя пахаванні каля вв.Рэдкавічы, Арлёва, Н.
Юрковічы, Жалы
X—XII ст. Любаншчына ў складзе Тураўскага і
Турава-Пінскага княстваў
XII ст.—1791 г. У складзе Слуцкага ўдзельнага
княства
20-я гады XIV ст.—1569 г. У складзе Вялікага
княства Літоўскага
Пачатак XVI ст. Набегі крымчакоў, разарэнне
зямель, вялікія страты насельніцтва
1566 г. У пісьмовых крыніцах сустракаюцца звесткі
аб м. Любань Ярэміцкай воласці, вв.Асавец, Пласток,
Рэдкавічы, Чабусы, Шыпілавічы, Ямінск
1569—1793 гг. Любаншчына ў складзе Рэчы
Паспалітай
1582 г. У пісьмовых крыніцах сустракаюцца звесткі
пра вёскі Закальное, Касцяшы, Невалаж, Обчын, Смольгава,
Ст. Юрковічы, Чачэнск, Юшкавічы
Пачатак XVII ст.—40-я гады XIX ст. Дзейнасць
Урэцкай гуты (люстэркавай мануфактуры)
1635 г. Упершыню сустракаюцца звесткі пра м.
Урэчча
1648 г. Разарэнне зямель
Любаншчыны казацкімі і шляхецкімі
атрадамі ў час казацка-сялянскай вайны
1648—1654 гг.
1655 г. Шлях праз Любаншчыну рускіх войск пад
камандаваннем князя Трубяцкога (руска-польская вайна
1654—1667 гг.)
1658 г. Выступленне сялян вёсак — Ямінск,
Шыпілавічы, Убібацькі супраць самаўпраўства арандатара
Васіля Тышкевіча.
1740-я гады Выступленне прыхаджан Асавецкага і
Урэцкага прыходаў супраць уніяцтва
1793 г. Землі Любаншчыны пасля другога падзелу
Рэчы Паспалітай увайшлі ў склад Расійскай імперыі
4 верасня 1794 г. Пад Любанню рускімі войскамі
разбіты паўстанцкі атрад С. Грабоўскага (паўстанне пад
кіраўніцтвам Т. Касцюшкі)
1808 г. Любань атрымала пацвярджэнне ў правах
мястэчка
1815 г. У маёнтку Таль кн. Вітгенштэйн заснаваў
вінакурны завод
29 верасня 1823 г. У фальварку Смольгаў
нарадзіўся Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля),
беларускі пісьменнік і паэт
31 кастрычніка 1823 г. У в. Шыпілавічы нарадзіўся
П. М. Шпілеўскі, беларускі этнограф, пісьменнік
1830 г. У маёнтку Урэчча пачаў працаваць
вінакурны завод
1839 г. У м. Любань адкрыта царкоўнапрыходская
школа
1846 г. Выступленне сялян в. Нежын супраць
злаўжыванняў памешчыка Казакевіча
1861 г. У в. Ямінск адкрыта народнае вучылішча
Лістапад 1917 г. На Любаншчыне ўсталявалася
савецкая ўлада, у цэнтрах валасцей в. Асавец і Забалаць
створаны валасныя рэвалюцыйныя камітэты
Люты —снежань 1918 г. Любаншчына акупіравана
германскімі войскамі
1919 г. У м. Любань адкрыты народны дом і
бібліятэка
Жнівень 1919—ліпень 1920 г. Любаншчына
акупіравана палякамі
1921 г. Створана Забалацкае крэдытнае таварыства
«Снапок»; арганізавана ячэйка КП(б)Б
21 мая 1921 г. Бандыты на чале з Саўкам
Багалевічам учынілі яўрэйскі пагром у м. Любань
1923 г. У м. Любань арганізавана камсамольская
ячэйка
1924 г. У былым Маёнтку Ярэмічы створана
таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі «Усход»
Ліпень 1924 г. Створаны Любанскі раён (плошча
1600 кв. км, 224 населеныя пункты, 30 140 жыхароў)
26 жніўня 1924 г. Першы сход камуністаў раёна,
выбраны Любанскі РК КП(б)Б
Лістапад 1924 г. Першая раённая
сельскагаспадарчая выстаўка
7—8 снежня 1924 г. Першы з'езд саветаў у Любані,
які выбраў раённы выканаўчы камітэт
1925 г. Адкрыта раённая бальніца; арганізаваны
піянерскія атрады ў вёсках Асавец, М. Гарадзяцічы,
Турок, Арлёва, Рачэнь, Обчын, Кузьмічы, Любань і Урэчча
1926 г. Створана будаўнічая арганізацыя «Арэскі
калфонд» для правядзення меліярацыйных рабрт на
Любаншчыне
1927 г. У в. Пласток арганізаваны першы на
Любаншчыне калгас «Іскра»; на асушаных тарфяніках
створаны саўгас «10-годдзё БССР»
1929 г. На асушаных тарфяніках арганізавана
чырвонаармейская камуна імя БВА; створаны калгасы ў
вёсках Таль, Забалаць, Ямінск, Н. Юрковічы, Ст.
Юрковічы, Кузьмічы, Нежын, Рачэнь, Старасек, М.
Гарадзяцічы, Калінаўка
1932 г. Янка Купала наведаў камуну імя БВА і
саўгас «10-годдзе БССР». У чэрвені 1933 г. выйшла з
друку паэма «Над ракой Арэсай»
1938 г. Любань атрымала статус гарадскога пасёлка
Канец чэрвеня 1941 г. Любанскі раён акупіраваны
нямецка-фашысцкімі захопнікамі
7 лістапада 1941 г. Аперацыя партызан па разгрому
нямецка-паліцэйскага гарнізона ў г.п.Любань
Лістапад 1941 г. Карная акцыя акупацыйных улад па
знішчэнню яўрэяў — жыхароў г.п.Любань
Сакавік 1942 г. Карная аперацыя «Бамберг» па
знішчэнню партызанскіх атрадаў
Жнівень —верасень 1942 г. Будаўніцтва
партызанскага аэрадрома на востраве Зыслаў
1 кастрычніка 1942 г. Пачаў работу Любанскі
падпольны РК ЛКСМБ
Студзень 1943 г. На тэрыторыі Любанскага раёна
адноўлена выданне газет «Звязда» (орган ЦК і Мінскага
абкома КП(б)Б) і «Чырвоная змена» (орган ЦК ЛКСМБ)
21 сакавіка 1943 г. Пачаў работу Любанскі
падпольны РК КП(б)Б
9 красавіка 1943 г. Выйшаў першы нумар газеты
«Кліч Радзімы», орган Любанскага падпольнага РК КП(б)Б
30 чэрвеня 1944 г. Любань і Любанскі раён
вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Жнівень 1944 г. Адноўлена работа 55 калгасаў і 2
саўгасаў, 2 сярэдніх, 12 сямігадовых, 40 пачатковых
школ, адкрыта раённая бальніца, 2 сельскія бальніцы, 2
медыцынскія ўчасткі і 5 ФАПаў
1951 г. У г. п. Урэчча створана абшчына
праваслаўнай Свята-Мікалаеўскай царквы
1962 г. Тэрыторыя Любанскага раёна расшырана
далучэннем тэрыторый Дарасінскага сельсавета і Урэцкага
гарпасялковага савета
1968 г. Гарадскі пасёлак Любань атрымаў статус
горада; Любанская раённая камсамольская арганізацыя
ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны I ст. за мужнасць і
гераізм, праяўленыя камсамольцамі і моладдзю раёна ў
гады вайны; у г. Любань адкрыты музей народнай славы
1989 г. У г. Любань адкрыты парк культуры і
адпачынку;
зарэгістравана рэлігійнае таварыства евангельскіх
хрысціян-баптыстаў
1991 г. У г. Любань створана рэлігійнае
таварыства праваслаўнай Свята-Праабражэнскай царквы
1992 г. У в.Таль пачаў дзейнічаць праваслаўны
Свята-Троіцкі прыход
9 лістапада 1992 г. Раённая арганізацыйная канферэнцыя
ПКБ у г. Любань
1993 г. У г. Любань пачаў дзейнасць каталіцкі
прыход Мацеры Божай Фацімскай
1994 г. У г. Любань, г. п. Урэчча, п. Сосны
створаны рэлігійныя таварыствы царквы веры евангельскіх
хрысціян
1995 г. Устаноўчая канферэнцыя Аграрнай партыі ў
Любанскім раёне.
Да зместу |
|