|
Варажскі шчыт пересечаны
паніжаным залатым поясам і мае ўскраек чырвонага
колеру. У верхнім блакітным полі залатая стылізаваная
кветка, на лісці якога дзве птушкі з паднятымі крыламі
таго ж металу.
Город Любань вядомы як мястэчка ў Слуцкім княжестве,
якое належыла ў XVI у Алельковічам, з 1589 г. -
Тышкевічам, 1617 г. - Радзівілам.
У любым геральдычным знаку ўсе складаючыя яго
кампаненты нясуць вызначаную нагрузку і могуць
разглядацца як у гістарычным, так і мастацка-эстэтычным
аспектах. У гербе Любані эмалі і метал - «гістрычныя».
Чырвоны - гэта «фамільны» колер князей Алельковічаў,
адной з ветак вялікакняжаскага роду Гедымінавічаў. Яго
прадстаўнікі карысталіся гербам «Погоня» - у чырвоным
полі срэбны коннік . І менавіта тая значная роля, якую
яны займалі ў грамадскіх і дзяржаўна-палітычным жыцці
Беларусі, Літвы і Польшчы ў XV - XVI стст. вызначыла
выбранне гэтага колеру для сучаснага герба. У Тышкевічаў,
не меней вядомага шляхецкага роду на Беларусі, быў герб
«Лелива» - залатая зорка з паўмесяцам у блакітным полі
шчыта. Нарэшце, Радзівілы валодалі гербам «Трубы» са
славутымі паляўнічымі ражкамі ў блакітным полі і чорным
арлом на залатым падбоі мантыі.
У цэнтры герба Любані намаляваны стылізаваны чарот або
нераскрыты бутон кветкі, на лісці якога сядзяць дзве
птушкі. Мастацкі малюнак гэтых геральдыченых фігур
выкананы ў стылі дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Тут
можна правесці параллель паміж геральдыкай, якая прыйшла
да нас з Заходняй Еўропы, дзе ў кожнай краіне свае
традыцыі, і адным з выглядаў народнага творчества,
таксама што маюць глыбокія народныя карані.
Аўтар герба і мастак А.У.Леўчык
Да зместу |
|