|
Наш край
Любанскі раён з аднайменным мястэчкам быў утвораны 17
ліпеня 1924 года. Плошча яго складала 1600 квадратных кіламетраў.
Тут налічваліся 224 населеныя пункты, у якіх пражывала 30140 чалавек.
Колькасць сялянскіх гаспадарак складала 5679, з іх беззямельных было
169; 2711 гаспадарак мелі да дзвюх дзесяцін зямлі, ад 2 да 5
дзесяцін — 2223, ад 5 да 10 дзесяцін—473 і звыш 10 дзесяцін — 113.
2548 гаспадарак утрымлівалі коней, не мелі іх — 463.
Хатняй жывёлы на той час не было у 112 гаспадароў. Да дзвюх галоў яе
мелася ў 2450 гаспадарках, ад 2 да 4 галоў — у 1800.
Пасля далучэння да Любанскага раёна Гарадзяціцкага
сельскага Савета плошча яго павялічылася да 1657 квадратных
кіламетраў, а колькасць населеных пунктаў узрасла да 347. У 1928
годзе ў раёне пражывала 33838 чалавек. 31678 з іх — у сельскай
мясцовасці.
20 жніўня 1924 года быў сфарміраваны часовы выканаўчы
камітэт раённага Савета ў складзе сямі чалавек: Багушэвіча (старшыня),
Арапучыка, Бойкі, Мазалякі, Іванова, Штыцько, Шчарбовіча і двух
кандыдатаў — Канановіча і Абчынца.
На агульным сходзе камуністаў Любаншчыны быў выбраны
раённы камітэт партыі. У склад яго ўвайшлі Арапучык (сакратар),
Беляда (адказны за работу сярод членаў партыі і камсамольцаў
в.Касцюкі), Багушэвіч (адказны за работу сярод камуністаў і
камсамольцаў м.Любань), Гальчэня (рэкамендаваны для выбрання
сакратаром ячэйкі ў в.Асавец), Штыцько (старшыня райпалітасветкома.
Праведзены перавыбары ў сельскія Саветы, якіх налічвалася дзевяць —
Смольгаўскі, Ямінскі, Тальскі, Любанскі, Турокскі, Нежынскі,
Рачэнскі, Рэдкавіцкі, Асавецкі, а ў 1926 годзе — і М.Гарадзяціцкі.
Старшынямі іх былі выбраны: К.А.Жур, С.П.Ярмак, І.А.Ісайка,
К.Шпакоўскі, М.Жук, Л.Цярэшка.
7-8 снежня 1924 года ў м.Любань праходзіў раённы з'езд
Саветаў, на якім прысутнічала 59 чалавек з правам рашаючага голасу і
10 чалавек — з правам дарадчага. 3 прывітальным словам да дэлегатаў
звярнуўся старшыня Любанскага райвыканкома Багушэвіч.
У склад райвыканкома былі абраны Штыцько, Арапучык,
Мурашкевіч, Марукевіч, Гальчэня, Іваноў, Севасцьянчык, I.Каратчэня,
А.Кацнельсон і тры кандыдаты — У.Сумар, П.Лагун, Д.Пякельнік.
Старшынёй Любанскага райвыканкома абралі Марукевіча, а Багушэвіч быў
адкліканы ў акруговы выканаўчы камітэт.
Органы ўлады актыўна займаліся пошукам форм
калектыўнага гаспадарання на зямлі. План кааперацыі сялянскіх
гаспадарак прадугледжваў сацыялістычную перабудову сельскай
гаспадаркі на аснове тэхнічнай рэканструкцыі, уздыму агульнай
культуры вёскі. У канцы 20-х - пачатку 30-ых гадоў аб'ектыўны ход
сацыяльна-эканамічнага развіцця паставіў гэтыя пытанні на парадак
дня. Прадугледжваліся розныя формы кааператываў у залежнасці ад
узроўню абагульнення працы і сродкаў вытворчасці. Так з'явіліся ТОЗы,
селыасарцелі, камуны. На Любаншчыне існавалі ўсе гэтыя тры формы
вытворчай кааперацыі. А першы калгас у нашым раёне быў створаны ў
1927 грдзе па ініцыятыве Г.М.Гальчэні. У ім першапачаткова
налічвалася 12 сялянскіх гаспадарак.
Колькасць калгасаў паступова расла. Калі ў 1927 годзе
былі ўсяго 2 арцелі, то ў сярэдзіне 1929 года - ужо пяць калгасаў,
якія аб'ядноўвалі 70 сялянскіх гаспадарак. А да канца гэтага года
лік калгасаў павялічыўся да 13. Былі таксама створаны
чырвонаармейская камуна і саўгас.
Нягледзячы на яўныя перагібы ў справе хутчэйшай
суцэльнай калектывізацыі, асуджаныя, дарэчы, у артыкуле I.Сталіна
Галавакружэнне ад поспехаў", у 1932 годзе на Любаншчыне былі
створаны 43 калгасы. Першую ж МТС арганізавалі ў райцэнтры ў 1933
годзе. Яе парк складаўся з 7 трактароў. А ўсяго на Любаншчыне ў той
час было 65 сталёвых коней — 54 у саўгасе "10 год БССР" і 4 — у
камуне імя БВА. У 1936 годзе была створана Палеская, а ў 1937 —
Загальская і Чабуская МТС.
Асабліва адметнымі падзеямі ў жыцці нашага раёна
з'явіліся таксама асушэнне Мар'інскіх балот, будаўніцтва
крухмальнага і маслазаводаў, заводаў па вытворчасці цэглы і г.д.
Цяжка пераацаніць і тыя мерапрыемствы, што былі праведзены па
ліквідацыі непісьменнасці і развіццю адукацыі, культуры, адкрыццю
медыцынскай амбулаторыі, ФАПаў і, вядома ж, будаўніцтва раённай
бальніцы.
...Цяперашні аграпрамысловы комплекс раёна
прадстаўляюць 12 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, РУП "Эксперыментальная
база "Любанская", сельгасупраўленне "Загальскі" ААТ "МАПІД" г. Мінск,
філіял ААТ сумеснага беларуска-амерыканскага прадпрыемства
Тытунь-Інвест" в. Баянічы, ААТ "Любанскі райаграсервіс" з філіяламі
"Калінаўка" і “Гарадзяцічы", ТАА "Аграэнергасервіс", ААТ "Любанскі
сыраробчы завод" і "Любанскі льнозавод".
Гаспадаркі Любаншчыны спецыялізуюцца на вытворчасці малака (50,8%
усёй таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі), мяса (21,6% таварнай
прадукцыі), зерня (14,8%), бульбы (1%), ільну (0,6%), агародніны
(0,2% таварнай прадукцыі).
Усе прадпрыемствы АПК раёна паспяхова спраўляюцца з выкананнем
прагнозных паказчыкаў вытворчасці валавай прадукцыі сельскай
гаспадаркі і з'яўляюцца прыбытковымі.
Прамысловасць Любаншчыны сёння прадстаўляюць 10
прадпрыемстваў, сярод якіх адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Любанскі
сыраробчы завод", "Любанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў", "Любанскі
камбінат сценавых блокаў", КУП "Любанская швейная фабрыка", ПУП "Любанскі
кааппрам", ДЛГУ "Любанскі лясгас", філіялы "Любанскі крухмальны
завод" і Урэцкі спіртзавод РУП "Мінск-Крышталь", ААТ "Рыбакамбінат
"Любань".
Вышэйназваныя аб'екты гаспадарання выпускаюць цэглу,
сценавыя блокі, лесаматэрыялы, ільновалакно, швейныя вырабы,
малочную прадукцыю, хлебабулачныя і каўбасныя вырабы, спірт, крухмал,
вырошчваюць сажалкавую рыбу.
У сферы будаўніцтва дзейнічаюць 5 арганізацый: ДУП
"ПМК-201" УП "Мінскаблсельбуд", "ПМК-101" ААТ "Салігорскводбуд"; ДУП
"Любанскае ПМС", філіял КУП "Мінскаблдарбуд №193", КУП "Мінскаблдарбуд-МРБУ".
У раёне распрацавана комплексная праграма развіцця сямі аграгарадкоў
на базе цэнтральных сядзіб сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў
"Рачэнь", "Чырвоная змена" імя К. I. Шаплыкі", "Асавец-агра", "Палессе-агра",
"Урэцкі”, ПУП Таль-агра" і РУП "Эксперыментальная база "Любанская".
Знешняя эканамічная дзейнасць раёна прадстаўлена такімі
прадпрыемствамі, як адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Любанскі
сыраробчы завод", "Любанскі КБМ", "Любанскі завод сценавых блокаў",
ДЛГУ "Любанскі лясгас", КУП "Любанская швейная фабрыка" і Любанскае
райпо. Найбольшую ўдзельную вагу ў знешнегандлёвым абароце займае
адкрытае акцыянернае таварыства "Любанскі сыраробчы завод".
За межы Беларусі гэтыя прадпрыемствы пастаўляюць
піламатэрыялы, малочную прадукцыю, цэглу і сценавыя блокі, шэраг
прадуктаў харчавання.
Гандлёвым абслугоўваннем любанчан займаецца мясцовае
райпо, якое мае гандлёвую сетку з 122 магазінаў агульнай гандлёвай
плошчай 10683 квадратныя метры. 88 з іх размешчаны ў сельскай
мясцовасці. Грамадскае харчаванне ажыццяўляе сваю дзейнасць праз 45
прадпрыемстваў, 2 магазіны-кулінарыі і 2 гандлёвыя прадпрыемствы.
Пра¬цуюць мясны цэх паўфабрыкатаў, кандытарскі і цэх па вытворчасці
гарчыцы, мёду і маянэзу. Рэканструяваны і пачаў работу хлебазавод,
паспяхова ажыццяўляюць сваю працоўную дзейнасць каўбасны цэх і
жывёлазабойны пункт. Прадпрымальніцкай дзейнасцю займаецца звыш 150
чалавек.
Сістэму адукацыі Любаншчыны складаюць установы адукацыі
рознага тыпу. Навучанне і выхаванне дзяцей ажыццяўляецца ў 17
дашкольных і 33 агульнаадукацыйных установах. Сярод іх працуюць
установы новага тыпу: УА "Дзяржаўная гімназія №1 г. Любані", 10
вучэбна-педагагічных комплексаў «Дзіцячы сад-школа», цэнтр
карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі, 6 дзіцячых дамоў
сямейнага тыпу, установа адукацыі "Сацыяльна-педагагічны цэнтр" са
структурным падраздзяленнем "Дзіцячы сацыяльны прытулак" на 20
месцаў.
У мэтах удасканалення вучэбна-выхаваўчага працэсу ва
ўсіх установах адукацыі вядзецца работа па ўкараненню сучасных
адукацыйных тэхналогій. Праводзіцца мэтанакіраваная дзейнасць па
стварэнню музеяў, музейных пакояў і куткоў. У дашкольных установах
дзеці вывучаюць замежныя мовы.
Сучасная сетка сістэмы культуры ўключае ў сябе 73
установы. Гэта - "Любанскі музей народнай славы", "Любанская школа
мастацтваў", 33 установы клубнага тыпу, 37 бібліятэк. Гонарам раёна
з'яўляюцца 9 народных і ўзорных калектываў, якія дастойна
прадстаўляюць Любаншчыну на міжнародных, рэспубліканскіх, абласных
конкурсах, святах і фестывалях. Неаднаразовымі іх пераможцамі
з'яўляліся ансамбль народнай песні "Ярыца", фальклорныя калектывы "Верабейкі”,
"Спадчына", клуб народных майстроў раённага цэнтра культуры,
вакальна-эстрадны калектыў "Цэнтр" Любанскай ДШМ, хор "Прасніца" і
дзіцячы тэатр "Летуценнікі" Сароцкага СДК, клуб народных традыцый "Вытокі"
Соснаўскага СДК, народная майстэрня па ткацтву "Матрушка"
Камунараўскага сельскага Дома культуры.
Для арганізацыі і правядзення
фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы з насельніцтвам
выкарыстоўваецца ўся матэрыяльна-спартыўная база Любаншчыны,
незалежна ад ведамаснай прыналежнасці. Яна ўключае ў сябе 2 стадыёны,
27 спартыўных залаў, 1 басейн, 7 стралковых ціраў, 6 спартыўных
пляцовак, 13 памяшканняў, прыстасаваных для заняткаў фізкультурай і
спортам.
Традыцыйным стала ў нас правядзенне фіналу спартландыі дзіцячых
дашкольных устаноў на гарадскім стадыёне ў Дзень работнікаў фізічнай
культуры і спорту, турніраў па барацьбе самба на прызы чэмпіёна
Еўропы Ю.Сенажацкага і па вольнай барацьбе на прызы неаднаразовага
чэмпіёна свету і Еўропы А.Мядзведзя "Любанскія мядзведзяняты",
турніру па валейболу на прызы выдатніка народнай асветы СССР
А.Буякевіча, раённых спаборніцтваў "Любанская ластаўка", "Каралева
плавання" з удзелам алімпійскіх чэмпіёнаў, правядзенне вясенніх і
асенніх лёгкаатлетычных кросаў, прабегаў, турыстычных злётаў моладзі
і г.д.
Сістэма аховы здароўя Любаншчыны прадстаўлена
наступнымі медыцынскімі установамі. Цэнтральнай раённай бальніцай на
235 ложкаў, Урэцкай участковай бальніцай на 25 ложкаў, Соснаўскай
бальніцай сястрынскага догляду на 25 ложкаў, 7 амбулаторыямі
агульнай практыкі, 3 урачэбнымі амбулаторыямі, 14
фельчарска-акушэрскімі пунктамі і 2 фельчарскімі здраўпунктамі. У
ЦРБ праводзяцца ўльтрагукавое, эндаскапічнае і рэнтгеналагічнае
даследаванні. Працуюць кабінеты ігалкарэфлексатэрапіі, лазератэрапіі.
Аказваецца меддапамога па 17 спецыяльнасцях.
Да паслуг любанчан і шматлікіх гасцей горада і раёна -
санаторый-прафілакторый "Рассвет", разлічаны на 250 месцаў, які
спецыялізуецца на лячэнні апорна-рухальнага апарата, нырак, органаў
дыхання.
У раёне дзейнічаюць 26 аўтаматычных тэлефонных станцый.
Выходзіць раённая газета "Голас Любаншчыны". Паштовыя паслугі
насельніцтву аказваюць 27 аддзяленняў сувязі.
Голас
Любаншчыны. - 2009 №110
Да зместу |
|