Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля
Ветры гісторыі над Любаншчынай
Каменны век
Бронзавы век
Жалезны век
ПАЛЕШУКІ I ПАЛЕВІКІ Легенда
Сівы сведка мінуўшчыны
Любаншчына — паўночная ўскраіна Беларускага Палесся. Рака Арэса, абмінаючы маляўнічыя пагоркі і лясы ў вярхоўях, губляецца ў ніжнім цячэнні сярод балоцістых нізін Мар'іна — Загалля. У каменным веку людзі пачалі сяліцца на прыарэскіх узвышшах, на берагах пасляледавіковых азёр — Вячэра, Загальскае, Баяніцкае, уздоўж шматлікіх прытокаў Арэсы — Таліцы, Вызенкі, Няжараўкі. Археолагамі на тэрыторыі Любаншчыны знойдзена вялікая колькасць старажытных паселішчаў, курганоў, гарадзішчаў. На частцы іх праводзіліся археалагічныя раскопкі.
Засяленне Паарэсся людзьмі, хутчэй за ўсё, адбывалася ў сярэднім каменным веку (мезаліце). Да гэтага перыяду адносіцца комплекс археалагічных знаходак каля в. Азярное. На адным з раздуваў стаянкі Азярное 1 (ур. Дубнае) на беразе воз. Вячэра ў 1986 г. сабрана болын тысячы крамянёвых вырабаў, якія, па вызначэнню В. Я. Кудрашова, адносяцца да старажытнасцяў кудлаеўскай культуры1 (па назве паселішча на Сярэдняй Дзясне). Людзі, відавочна, пранікалі ў тыя часы на тэрыторыю Беларускага Палесся з захаду і займалі лясістыя раўніны ад Усходняй Польшчы да Падзясення2. Для мезалітычнага комплексу Азярнога 1 характэрна выкарыстанне нізкаякаснай крамяневай сыравіны, дробнасць (мікралітычнасць) вырабаў, большасць з якіх рабілася не на пласцінах, а на адшчэпах. Галоўная роля ў крамянёвым наборы належыць мікрапласцінкам з прытупленым краем, якія, магчыма, служылі ўстаўкамілязамі ў касцяных кінжалах, наканечніках, гарпунах і г. д. Радзей сустракаліся разцы, скрабкі, свярдзёлкі-праколкі, чаранковыя наканечнікі стрэл. Мезалітычны комплекс Азярнога 1, як і паселішча Кудлаеўка, адносіцца да пазнейшага мезаліту і датуецца VI —V тысячагоддзямі да н. э.
Каменны век Кераміка з паселішча Ст. Юрковічы 1 (1), Азярное 1 (2), касцяны кінжал (3), раганая матыка (4) з паселішча Азярное 2
У познемезалітычны час (VII — V тысячагоддзі да н. э.) ужываліся касцяныя і рагавыя вырабы, паднятыя з дна воз. Вячэра. Людзі карысталіся іголкападобнымі касцянымі наканечнікамі стрэл, наканечнікамі дроцікаў з бака-вымі пазамі для крамянёвых пласцін, гарпунамі, кінжаламі. Крамянёвым разцом на птушынай костцы пракрэсле ны малюнак, кампазіцыйным цэнтрам якога з'яўляецца зааморфная выява (магчыма, лася) у імклівым бегу. Адмысловы арнамент з ламаных лукатак і ліній з кароткімі нарэзкамі нанесены на паверхню касцянога кінжала. Рыбная лоўля і паляванне былі галоўнымі заняткамі мезалітычных насельнікаў. Наступны этап у жыцці дагістарычных людзей на Беларусі — новакаменны век (неаліт), які датуецца V — пачаткам II тысячагоддзя да н. э. Гэта перыяд росквіту старажытнейшай прысвойваючай гаспадаркі — палявання, рыбалоўства і збіральніцтва. Неаліт характарызуецца высокім узроўнем апрацоўкі каменя, косці, рога, з'яўленнем навыкаў вырабу посуду з гліны. Гэты перыяд адзначаецца высокім прыростам насельніцтва. Людзі даволі шчыльна засялілі пагоркавыя мясціны ўздоўж Арэсы і яе прытокаў, берагі азёр. Абломкі посуду, крамянёвыя прылады зафіксаваны больш чым у дваццаці мясцінах Любаншчыны. У месцы ўпадзення Таліцы ў Арэсу ў 1970 г. У. Ф. Ісаенкам знойдзены сляды аднаго з такіх паселішчаў (Любань 1) — рэшткі агнішчаў, каля 110 крамянёвых прылад, абломкі больш 20 гліняных пасудзін сярэдзіны ІІІ — пачатку II тысячагоддзя да н. э.3 Раскопкі на месцы неалітычных па селішчаў ва ўр. Гудзіна каля в. Старыя Юрковічы, ур. Дубнае пад в. Азярное праводзіліся ў 1985 — 1990 гг. У Ста-рых Юрковічах знойдзены рэшткі неалітычнага жытла са слядамі агнішча, крамянёвыя вырабы і вастрадонная гліняная пасудзіна. На паселішчах каля Старых Юрковіч, Азярнога трапілася шмат абломкаў пасуды неалітычнага часу. Болынасць пасудзін мела адмысловае арнаментальнае аздабленне ў выглядзе грабенчатых адбіткаў, наколаў, насечак і г. д. Часта сустракаліся крамянёвыя наканечнікі стрэл, дроцікаў, нажы, разцы, скрабкі, праколкі, рэшткі крамянёвай вытворчасці.
Раскопкі на месцы стаянкі людзей каменнага веку Азярное 1 ва ўр. Дубнае на беразе возера Вячэра
Вялікую цікавасць выклікаюць старажытныя паселішчы ў 0,9 км на захад ад в. Азярное, рэшткі якога захаваліся на дне воз. Вячэра. Мяркуецца, што людзі эпохі каменю маглі сяліцца на месцах, якія на нейкі час станавіліся сушай у перыяд паніжэння вады ў возеры. Узроўневыя хістанні вады маюць пэўную перыядычнасць і залежаць найперш ад глабальных кліматычных змен. 3 возера паднята вялікая колькасць абломкаў посуду, крамянёвыя, касцяныя вырабы. Апошнія маюць вялікую каштоўнасць, яны даходзяць да нас у выпадках, калі глебавыя ці іншыя ўмовы спрыяюць кансервацыі арганічнага рэчыва. Кансервуючыя якасці азёрнага сапрапелю выдатныя. Неалітычны комплекс вырабаў складаецца з касцяных наканечнікаў стрэл, дроцікаў, адназубых гарпуноў, долатаў, цёслаў, абломкаў болын 100 пасудзін і іншых рэчаў. Увагі заслугоўвае малюнак, выразаны на пласціністай костцы лася. Кампазіцыя, у склад якой уваходзяць тры фігуры, відаць, захавалася часткова. Цэнтральная выява — параўнальна вялікая фігурка «чалавека-скакуна» з узнятымі рукамі. Пад правай нагой выразаны ромб з рыскамі. На адваротным баку пласціны — бязрукая антрапаморфная выява з галавой-ромбам. Стылістычны аналіз малюнка, пошук адпаведных вобразаў у мастацтве і старажытных індаеўрапейскіх міфалагічных сюжэтах дазваляе атаясамліваць азярнянскія выявы з архаічнымі тэмамі, у якіх адлюстроўваецца міф пра бога-абаронца. Такія боскія істоты былі, відавочна, правобразамі балцкага, славянскага бога Перуна, Тора ці Донара ў германа-скандынаўскіх плямёнаў і г. д. Параўнальна багаты археалагічны матэрыял перыяду неаліту дазваляе меркаваць, што берагі Сярэдняй і Ніжняй Прыпяці, яе прытокаў, у тым ліку Арэсы, з'яўляліся паўночна-заходняй перыферыяй днепраданецкай культуры. Знаходзячыся на ўскраіне ўсходне-палескага арэала днепраданецкай культуры, неалітычныя помнікі Любаншчыны маюць шэраг адметнасцей (найперш у вытворчасці посуду), якія збліжаюць іх з традыцыямі заходніх суседзяў — нёманскай культурай. Цеснай сувязі з імі спрыяла тое, што вярхоўі Арэсы, Случы, Пцічы ўшчыльную падыходзяць да Панямоння і заходнепалескіх рэк.
Бронзавы век пачынаецца на Беларусі ў першых стагоддзях II тысячагоддзя да н. э. Бронза — сплаў медзі з волавам ці якім-небудзь іншым кампанентам. Сыравіны для выплаўкі яе няма ў межах нашага краю. Тым не менш спачатку гатовыя бронзавыя рэчы, а потым і вырабы мясцовых майстроў з прывазной сыравіны ўсё больш уваходзілі ва ўжытак, што спрыяла актывізацыі сувязяў з плямёнамі іншых рэгіёнаў. Спецыфіка эпохі бронзы пра яўлялася і ў тым, што тагачасныя насельнікі краю пачалі стала займацца земляробствам і жывёлагадоўляй, зачаткі чаго з'явіліся на поўдні Беларусі, відаць, яшчэ ў неаліце. Звыклы ўклад жыцця супольнасцей людзей усё часцей парушаўся вялікімі перасяленнямі, сацыяльнымі зменамі.
АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ НА ТЭРЫТОРЫІ ЛЮБАНСКАГА РАЁНА
ПОМНІКІ КАМЕННАГА ВЕКУ: 1 — МЕЗАЛІТЫЧНЫЯ; 2 — НЕАЛІТЫЧНЫЯ ПОМНІКІ БРОНЗАВАГА ВЕКУ: 3 — СЯРЭДНЕДНЯПРОЎСКАЙ КУЛЬТУРЫ; 4 — ТШЦІНЕЦКАЙ КУЛЬТУРЫ ПОМНІКІ ЖАЛЕЗНАГА ВЕКУ: 5 — МІЛАГРАДСКАЙ КУЛЬТУРЫ; 6 — ЗАРУБІНЕЦКАЙ КУЛЬТУРЫ ПОМНІКІ СЯРЭДНЯВЕЧЧА: 7 — СЕЛІШЧЫ; 8 — КУРГАННЫЯ МОГІЛЬНІКІ; 9 — КУЛЬТАВЫЯ КАМЯНІ СКЛАЎ М. КРЫВАЛЬЦЭВІЧ
Пахавальныя курганы дрыгавічоў VI —IX ст. ва ўр. Кляпіна каля в. Рэдкавічы
У канцы III — пачатку II тысячагоддзя да н. э. на абшарах Сярэдняй і Усходняй Еўропы рассяляюцца плямёны культур шнуравой керамікі. Адным з атрыбутаў іх былі каменныя свідраваныя сякеры, якія служылі ў якасці зброі ці рабочых прылад. Яны таксама мелі вялікае культавае значэнне як сімвал плоднасці, абароны ад злых сіл і сустракаюцца найчасцей у мужчынскіх пахаваннях канца III — першай палове II тысячагоддзя да н. э. На Любаншчыне знойдзена больш 20 каменных свідраваных сякер розных тыпаў. Рэшткі паселішчаў адной з культур шнуравой керамікі — сярэднедняпроўскай, помнікі якой адкрыты ва Усходнім Палессі, даследаваліся ў Старых Юрковічах 1, Азярным 1, вядомы і ў іншых месцах. Сляды аднаго з ранніх на Беларусі паселішчаў сярэднедня-проўскай культуры знойдзены ў Старых Юрковічах і ва ўр. Гудзіна (першая чвэрць II тысячагоддзя да н. э.) уздоўж берага р. Арэсы. Жыхары карысталіся пласкадонным посудам з высокімі прамымі ці выгнутымі гарлавінамі, на паверхні якіх наносіліся арнаменты ў выглядзе адбіткаў шнура, лінейнага штампа і г. д. Знойдзены крамянёвыя вырабы гэтага часу — наканечнікі стрэл, дроцікаў, нажы, шліфаваныя сякеры, долаты і інш.
Бронзавы век Кераміка (1, 2), крамянёвае долата (3) з паселішча Азярное 1, крамянёвая сякера (4), з-пад в. Калінаўка
Паселішча позняга этапу сярэднедня-проўскай культуры (другая чвэрць II тысячагоддзя да н. э.) знойдзена на беразе воз. Вячэра каля в. Азярное. Яно размяшчалася на мысападобным выступе ўр. Дубнае на плошчы каля 5 тыс. кв. м. Забудова, магчыма, складвалася з наземных слупавых жытлаў. Сляды адначасовых з Азярным 1 паселішчаў сустракаюцца і ў іншых месцах каля воз. Вячэра. Гэта дае падставы мерка ваць, што берагі возера былі заселены родавым калектывам, у склад якога ўваходзілі некалькі абшчын. На Ніжняй Прыпяці і яе прытоках, у тым ліку і на Арэсе, жылі плямёны прыпяцкай групы сярэднедняпроўскай культуры. Іх этнаграфічнае адрозненне заўважаецца ў выкарыстанні адметнага посуду і арнаментальнага аздаблення, пэўных тыпаў каменных сякер. Мясцовае неалітычнае насельніцтва паступова ўзаемаасімілявалася з находнікамі, уключаючыся ў сферу жывёлагадоўчага і земляробчага гаспадарання: разводзілі буйную рагатую жывёлу, свіней, высякалі крамянёвымі і бронзавымі сякерамі дзялянкі лесу пад палі. У сярэдзіне II тысячагоддзя да н. э. у выніку ўзаемадзеяння культур шнуравой керамікі і тубыльцаў на тэрыторыі Палесся, Паўночна-Усходняй Польшчы фарміруецца своеасаблівы культурны масіў — тшцінецкі (ад назвы могільніка ў Польшчы), у якім вылучаюцца ўсходнія помнікі так званай усходнетшцінецкай культуры (XV —XI ст. да н. э.). Сляды паўночнай групы такіх помнікаў у выглядзе рэшткаў добра загладжанага глінянага посуду з арыгінальным арнаментам (чаргаванне пракрэсленых ліній з насечкамі, ямкамі), крамянёвых сярпоў і наканечнікаў стрэл знойдзены ў пяці месцах Любаншчыны. Тшцінецкія паселішчы налічвалі адзін-два дзесяткі жытлаў з двухскатнай страхой. Адна палова пабудовы служыла месцам, дзе ўладкоўвалася агнішча. Некаторыя пабудовы своеасаблівай канструкцыі выкарыстоўваліся для культавых і гаспадарчых мэт. Нябожчыкаў хавалі ў курганных ці бескурганных могільніках. Вельмі часта цела памёршага спальвалі, змяшчаючы рэшткі крэмацыі ў магілах разам з пахавальнымі рэчамі. Параўнальна рэдкая заселенасць забалочаных паўночных прытокаў Сярэдняй Прыпяці, у тым ліку басейна р. Арэсы, менш актыўныя сувязі з паўднёвым насельніцтвам прыводзілі да пэўнай кансервацыі ўкладу жыцця паўночнапалескіх жыхароў і спрыялі фарміраванню пэўных своеасаблівасцей іх культуры. Далейшы лёс плямёнаў усходнетшцінецкай культуры застаецца амаль невядомым. У Прыпяцкім Палессі не знойдзены пакуль помнікі позняга перыяду бронзавага веку (XI —VIII ст. да н. э.), за выключэннем асобных рэшткаў глінянага посуду, некаторых вырабаў з бронзы.
Асваенне спосабаў атрымання жалеза з балотных і азёрных руд стала адным з паваротных пунктаў у жыцці і побыце людзей. У паўднёва-ўсходняй і паўднёвай Беларусі знойдзены: неўмацаваныя (селішчы) і ўмацаваныя (гарадзішчы) паселішчы, бескурганныя і курганныя могільнікі мілаградскай культуры (ад гарадзішча Мілаграды Рэчыцкага раёна), якая датуецца ад VIII —VI да III —I ст. да н. э. Гарадзішчы гэтай культуры ўмацоўваліся валамі ці драў-лянымі платамі па перыметры вала. Жыхары мілаградскіх селішчаў узводзілі наземныя ці крыху паглыбленыя слупавыя жытлы, хавалі памёршых суродзічаў у бескурганных ці курганных могільніках, звычайна спаліўшы цела нябожчыка. Характэрны для мілаградцаў посуд з шарападобным, яйкападобным тулавам і невысокімі прамымі ці адагнутымі венчыкамі, знойдзены каля в. Таль ва ўр. Высокі Бераг на беразе Таліцы, на паселішчы Азярное 1, каля в. Калінаўка ва ўрочышчы Мочын. Магчыма, мілаградцамі ўзводзіліся гарадзішчы ка ля вёсак Заельнае (ур. Гарадок), Засмужжа (ур. Пераросты), Рачэнь. Мілаградскія помнікі Любаншчыны займалі паўночныя ўскраіны арэала культуры і межавалі з балтыйскай культурай штрыхавой керамікі, таму ў Паарэссі трапляюцца матэрыялы «штрыхавікоў». Па звестках У. Ф. Ісаенкі, штрыхаваны посуд знойдзены на паўночнай ускраіне Любані6. Большасць даследчыкаў схіляецца да думкі, што мілаградцы — старажытныя балты, хоць існуюць меркаванні пра іх балта-славянскую ці нават славянскую этнічную прыналежнасць. Наступны этап дагісторыі насельніцтва Любаншчыны звязаны з старажыт насцямі зарубінецкай культуры (ад могільніка каля в. Зарубінцы пад Кіевам), якая датуецца III —II ст. да н. э. — I —II ст. н. э. Паселішчы і могільнікі зарубінецкай культуры знойдзены амаль па ўсяму поўдню Беларусі. «Зарубінцы» сяліліся на гарадзішчах (найчасцей гэта былі гарадзішчы, узведзеныя ў мілаградскі час) і на адкрытых селішчах у паўзямлянкавых зрубных жытлах з глінянымі ці каменнымі агменямі. Нябожчыка, па пярэдне спаленага на вогнішчы, хавалі ў ямах, куды клалі гаршкі, міскі, кубкі, бронзавыя і іншыя рэчы. Не выключана, што «зарубінцы», як і раней мілаградцы, акрамя падсечнага земляробства ведалі і ворнае.
Міска зарубінецкай культуры і бронзавая пшілька паморскай культуры з паселішча Ст. Юрковічы 1
Абломкі зарубінецкага посуду на тэрыторыі Любаншчыны знойдзены ў дзевяці пунктах. Сляды іх фіксуюцца на гарадзішчах каля Заельнага, Засмужжа, Рачэні. Ва ўр. Гудзіна (Ст. Юрковічы 1) на беразе Арэсы раскапаны рэшткі жытлаў з агменямі, выкладзенымі камянямі, знойдзены абломкі гаршкоў і місак зарубінецкай культуры. Магчыма, найболыц раннія помнікі зарубінецкай культуры з'явіліся на за-хадзе Палесся і Валыні, адкуль «зарубінцы» рассяліліся на ўсход, у тым ліку на Паарэссе. Вывучаючы праблему этнічнай атрыбуцыі насельніцтва, якое пакінула зарубінецкія помнікі, В. В. Сядоў выказаў меркаванне, што мова «зарубінцаў» займала прамежкавае ста-новішча паміж славянскімі і заходне-балтыйскімі гаворкамі. Далейшы лёс зарубінецкага насельніцтва на тэрыторыі Беларускага Палесся амаль невядомы. Пошукі постзарубінецкіх помнікаў і старажытнасцей II —V ст. пакуль не прыносяць істотных вынікаў. Пачатковая гісторыя славянства на Беларускім Палессі застаецца недастаткова даследаванай. 3 славянамі звязваюць звычайна паселішчы і могільнікі пражскай культуры, якая распаўсюджвалася ад Дняпра да Эльбы і ад Прыпяці да Дуная. На берагах Арэсы ніводнага помніка V —VII ст. не знойдзена. Верагодна, што на Любаншчыне ў гэты перыяд жылі людзі банцараўскай культуры (па назве гара дзішча Банцараўшчына пад Мінскам). Старажытнасці банцараўскага тыпу адкрыты на Случы, Пцічы і іншых левых прытоках Прыпяці8. Большасць археолагаў лічыць, што помнікі банцараўскай культуры пакінуты старажытнымі, магчыма, славянізаванымі балтамі. М. М. Крывальцэвіч
Было ў бацькі дванаццаць сыноў, ды ўсе яны былі вельмі ўдалыя хлопцы. Жылі ў цёмным лесе, дзе вадзілася шмат усялякага звяр'я, пасвілі сваё гавяда ды лавілі зверыну. Суседзі жылі далёка і рэдка рабілі ім шкоду, бо баяліся ўдалых хлопцаў. Жылі тыя разам і слухалі старога бацьку, а ён ужо сівенькі, бы лунь, сядзеў сабе ў кажушку ды камандаваў. I быў у іх лад, і ўсім было добра. Яны ўсе пажаніліся і мелі шмат дзяцей, але ўсе слухаліся старога, і кожны рабіў сваю справу. Толькі вось памёр стары бацька, і пачалі жанкі сварыцца паміж сабою, пачалі калаціцца ды падбухторваць сваіх гаспадароў. I такая ў іх пайшла калатня, што і жыцця няма. Ведама, калі бабы чаго захочуць, то і сам чорт іх не пераставіць. А тут яны ў адзін голас крычаць: дзяліцца ды дзяліцца. Пачалі браты дзяліцца. Калаціліся, калаціліся яны, пакуль дзялілі гавяда ды ўсё дабро, а як пайшлі дзяліць зямлю, дык так пачалі біцца, што чуць адзін аднаго не пазабівалі. Калоцяцца браты паміж сабою за зямлю, захопліваюць чужыя дзялянкі, і няма ў іх спакою. Толькі два малодшыя браты жылі паміж сабою вельмі згодна: куды адзін, туды і другі. Не захацелі яны калаціцца з братамі; кінулі сваю бацькаўшчыну дый пайшлі ў свет шукаць сабе зямлі. От занялі ды і пагналі яны свой статак, зрабілі з двух дубоў з карэннямі вялізныя сані, запрэглі дванаццаць пар валоў, наклалі ўсялякага дабра, яшчэ пасадзілі жанок з дзецьмі ды і паехалі па пяску. Працягнулі трохі валы дый сталі, не могуць цягнуць сані па пяску. От болыны брат давай падкладваць упоперак пад палазы круглыя калодкі. Коцяцца калодкі, і сані паўзуць уперад. Надакучыла меншаму брату падкладваць калодкі пад палазы, ён і кажа: — Давай, братка, зробім такую прыладу, каб калодкі заўсёды круціліся пад палазамі, — ды зрабілі яны колы. Лёгка пацягнулі валы, так што яшчэ браты самі селі на воз. Едуць яны, едуць, пад'язджаюць да вялікай рэчкі. Шукалі, шукалі, нідзе не знайшлі месца, каб пераехаць уброд. А тут усхадзілася вялікая бура. Лес раве, бы звер. Вецер ломіць дзераўлякі, як баба кастрыцу, дый кідае на зямлю і ў раку. Плыве па вадзе дзерава, бы плыты. Зірнуў на тое малодшы брат і здагадаўся, як перабрацца цераз раку. От давай яны з братам лавіць на рацэ дзераза, звязваць яго разам і рабіць плыт. Сунялася бура, падагналі яны той плыт шчыльна да берага, запрэглі валоў і ўзвезлі воз на плыт. Стаяць на плыце, кіруюць доўгімі жэрдкамі, а плыт сам і плыве з вадою. Аднесла плыт далёка, але вось ён прыстаў да другога берага. Пабачыла гавяда, што валы паплылі па рацэ на другі бок, кінулася яна ў ваду ды і пераплыла цераз раку. Паехалі браты далей і забраліся ў такі лес, што і канца яму нямашака. Не могуць далей ехаць — лес не дае. Пачалі яны церабіць дарогу ды масціць грэблі. Але дзе там: чым далей, тым лес гусцее, а ў ім такая тхлань і нетры, што і выбрацца нельга. От і кажа большы брат: — Астануся я тут, не магу выбрацца з лесу. I застаўся ён сярод таго лесу. I назвалі яго і дзяцей яго палешукамі. Малодшы ж брат настойліва працярэбліваў дарогу, масціў грэблі, клаў кладкі і ехаў усё далей. Можа, і цяпер на Палессі яшчэ ёсць тыя прасекі ды грэблі, што нарабіў той упарты чалавек. Ці доўга яны ехалі на сваім возе, як убачылі, што лес пачаў радзець, пачалі трапляцца прагаліны, палянкі ды палі; яны спыніліся там і сталі разрабляць поле. Затым-то і назваліся яны палевікамі. Потым размножыліся і палешукі, і палевікі, занялі пусты лес дый пачалі жыць адны каля другіх побач...
Непадалёку ад Любані, на полі каля вёсак Ператок і Дубнікі, ацалеў невялікі неўзараны астравок. Наўкол растуць бярозы і асіны, на іх і на крыжах — стужкі, фартушкі. У цэнтры астраўка ляжыць камень, амаль цалкам уросшы ў зямлю. Мясцовыя жыхары далі яму імя — Божы камень. Камень — ледавіковы валун, зялёны, замшэлы ад часу. Яго абрысы нагадваюць трохкутнік вышынёй крыху больш метра, які выступае над зямлёй на трэць. Камень — кварцавы пескавік, нераўнамерна замацаваны кварцавым цэментам. Асабліва трывалы паверхневы слой валуна, падобны да кварцыту. У выніку выветрывання, уздзеяння вільгаці і марозаў на паверхні ўтварыліся ячэйкі, акруглыя паглыбленні, трэшчыны, апрацаваныя часам, ветрам і вадой. ...Гісторыя валуна пачалася каля 375 мільёнаў гадоў таму, у сярэдзіне дэвонскага перыяду, калі ўвесь усход тэрыторыі сучаснай Беларусі быў морам — морам Герадота. Каля берагоў, на мелкаводдзі назапашваліся адклады пяску. Пад пастаянным уздзеяннем вады пясчынкі слабых мінералаў разбураліся, ацалелі найбольш моцныя. Чысты кварцавы пясок з цягам часу пакрыўся больш маладымі адкладамі і паступова апынуўся на значнай глыбіні пад глінай, вапняком. У канцы дэвонскага перыяду пад уз-дзеяннем геалагічных працэсаў утварыўся вялізны прагін — яго называюць Прыпяцкім. На поўнач ад яго (Слуцк — Бабруйск) аказаліся прыўзнятыя і пясчаныя пластаванні, якія да гэтага часу пад цяжарам тоўшчы ін-шых парод, а таксама пад уплывам глыбінных тэмператур ператварыліся ў кварцавы пескавік, нават у кварцыт. Сюды неаднаразова пранікалі ледавікі, якія вырывалі глыбокія лагчыны, сціралі больш падатлівыя пароды, захоплівалі масу камянёў. Перадапошні з гэтых ледавікоў сожскі, які дапоўз да гэтых месц, выкрышыў кавалкі дэвонскага пескавіка, перанёс яго на некалькі дзесяткаў кіламетраў на поўдзень і пакінуў яго там, дзе цяпер знаходзіцца в. Ператок. Адзін кавалак таго пескавіка і ёсць камень, які з'яўляецца сёння сведкам далёкай мінуўшчыны. Любанскі пескавік — з супольнасці культавых камянёў, пакланенне якому захавалася да апошняга часу. Да яго прыходзілі сяляне з навакольных і ад даленых вёсак, прасілі пазбавіць ад хваробаў, паспрыяць у шлюбе. Лічыла ся, што незвычайнай лекавай сілай камень валодае ў час маладзіка, асабліва тады, калі апошні нарадзіўся ў нядзелю. Грошы, якія пакідалі на валуне, ішлі на патрэбы царквы, іх збіраў царкоўны скарбнік з в. Таль.
Божы камень каля в. Дубнікі
Цяпер да каменя людзі ідуць радзей. Імкнуцца трапіць да яго ў нершую нядзелю месяца. Лекавай лічаць ваду, што збіраецца ў ячэйках пескавіка. Некаторыя ячэйкі злучаюцца паміж сабой ходамі. Гэтую асаблівасць выкарыстоўваюць для прыгатавання гаючай вады: у адно паглыбленне наліваюць, з другога — збіраюць. Ахоўваюць валун-пескавік як святыню і пакланяюцца яму з дагістарычных часоў да сённяшняга дня. Э. А. Ляўкоў
Да зместу
да Вялікай Перамогі