Нястомны
этнограф, пісьменнік, публіцыст
Павел Міхайлавіч Шпілеўскі нарадзіўся 12 лістапада 1823 года
ў вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці. Яго бацька
працаваў прыходскім святаром у Рэчыцы, затым у 1819 годзе быў
накіраваны ў Шыпілавіцкую царкву, а ў 1825 годзе пераведзены ў
Ігумен (цяпер Чэрвень). Сям'я Шпілеўскіх была вялікаю — бацькі
выхоўвалі сямёра дзяцей. Павел быў трэцім. Глядзела дзяцей
свяшчэнніка звычайная шыпілавіцкая сялянка Агата Касьмінава, якую
потым забралі ў Ігумен. Яна з пашанай прыгадваецца П.М. Шпілеўскім у
“Падарожжы па Палессі і Беларускім краі” як цудоўная апавядальніца
казак.
3 1837 па 1843 гады Павел Міхайлавіч вучыўся ў Мінскай
духоўнай семінарыі, якая знаходзілася ў Слуцку. Пасля заканчэння
семінарыі працягваў вучобу ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Гэтую
навучальную ўстанову ён скончыў са званнем кандьщата багаслоўя.
Працаваў святаром у вёсцы Лошніца на Барысаўшчыне. Бацькі ў гэты час
жылі ў Ігумене. Потым быў прызначаны выкладчыкам славеснасці ў
Варшаўскае павятовае духоўнае вучылішча. Праз пяць гадоў звольніўся
з пасады і пераехаў у Пецярбург. Там са снежня 1853 года працаваў
пакаёвым наглядчыкам у Галоўным педагагічным інстытуце, а з
красавіка 1855 года — настаўнікам школы пры экспедыцыі падрыхтоўкі
дзяржаўных папер.
Смерць Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага прайшла амаль
незаўважанай. Толькі праз пэўны час з'явіўся кароткі некралог без
подпісу ў Пецярбургскім "Месяцаслове на 1863 год", дзе паведамлялася,
што П.М. Шпілеўскі памёр у Санкт-Пецярбургу 29 кастрычніка 1861
года.
Вядома, што ў 1862 годзе бацька Шпілеўскага, які быў
тады свяшчэннікам у Дукорах, распачынаў справу ў Пецярбургскім
цывільным надворным судзе аб адшуканні маёмасці, што засталася пасля
смерці сына. Але, на жаль, ні сябры, ні сваякі не захавалі багатага
і цікавага архіва Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага.
П. Шпілеўскі вядомы этнограф, публіцыст,
літаратурна-мастацкі крытык, пісьменнік і перакладчык. Галоўнае
месца ў яго творчасці займала этнаграфія роднага краю. Яшчэ ў
юнацкія гады ён захапіўся вуснай народнай творчасцю беларусаў,
збіраў узоры яе па месцах службы бацькі, якому прыходзілася нярэдка
змяняць прыходы, а пазней, выкарыстоўваючы вольны ад вучобы або
працы час, спецыяльна падарожнічаў па Беларусі, запісваў самабытныя
мясцовыя словы, песні, казкі, прыказкі, легенды, паданні, вывучаў
быт, матэрыяльную і духоўную культуру народа.
Першы этнаграфічны артыкул — «Белорусские поверья»
Шпілеўскі апублікаваў у літаратурным дадатку да «Журнала
Министерства народного просвещения» пад псеўданімам П. Драўлянскі ў
1846 г., калі быў студэнтам духоўнай акадэміі. Этнаграфічныя
даследаванні друкаваліся даволі часта ў пецярбургскіх і маскоўскіх
часопісах і газетах. На працягу 1853 — 1856 гг. у часопісе «Пантеон»
былі апублікаваны 15 артыкулаў пад агульнай назвай «Белоруссия в
характеристических описаниях и фантастических поверьях», а ў
часопісе «Современник» — нарысы «Путешествие по Полесью и
Белорусскому краю», выдадзеныя затым асобнай кнігай. Працягам
«Путешествия» з'явіліся шэсць «Западнорусских очерков», змешчаных у
1858 г. у часопісе «Иллюстрация», а таксама нарыс «Мозырщина»,
змешчаны ў 1859 г. у «Архиве исторических и практических сведений,
относящихся до России». Прыхільна былі прыняты сучаснікамі
этнаграфічныя працы П. Шпілеўскага «Исследования о вовколаках на
основании белорусских поверий», «Белорусские пословицы» (1853 г.),
«Очерки Жмуди» (1855 г.) і іншыя.
У краязнаўчай кнізе «Путешествие по Полесью и
Белорусскому краю» П. Шпілеўскі апісаў не толькі свае дарожныя
ўражанні, але і прывёў гicтарычныя звесткі пра населеныя пункты.
Недахоп архіўных звестак ён часта кампенсаваў запісам легенд,
паданняў. Ён пісаў нарысы пра гарады і мястэчкі на дакументальнай
аснове, часта даваў апісанні ці ўпамінанні пра мясцовыя замчышчы,
валы, сляды далёкай гісторыі.
У энтаграфічных працах Шпілеўскі прыводзіў многа
цікавых звестак аб лексічных, фразеалагічных, фанетычных і
граматычных асаблівасцях беларускай мовы, выказваў арыгінальныя,
хоць і не заўсёды правільныя думкі аб яе паходжанні, гісторыі і
межах тэрытарыяльнага распаўсюджання, спраба ваў высветліць
этымалогію некаторых беларускіх слоў. Беларускай мове ён прысвяціў
тры працы «Словарь белорусского наречия», «Краткую грамматику
белорусского наречия» і «Заметки белорусца о белорусском языке»,
якія не публікаваліся і захоўваюцца ў рукапісным аддзеле Акадэміі
навук у г. Санкт-Пецярбург.
П. М. Шпілеўскі любіў Беларусь, захапляўся духоўнай
культурай яе народа. Ен адным з першых заявіў аб самабытнасці
беларускай мовы і пачаў вывучаць яе. Працы Шпілеўскага за
слугоўваюць сур'ёзнай увагі як помнікі гісторыі беларускага
мовазнаўства і этнаграфіі.
А.В. Сіманава
Да зместу |