Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Творчыя працы П.М. Шпілеўскага
 


♦ 1846 г. – “Беларускія народныя павер'і” — першы этнаграфічны артыкул, апублікаваны над псеўданімам "П. Драўлянскі" у дадатку да "Журнала министерства народного просвещения". Праца складаецца з 52 больш-менш падрабязных тлумачэнняў багоў і бажкоў, асобных слоў і паняццяў, непасрэдна звязаных з язычніцкімі вераваннямі старажытных славян.
♦ 1850 г. — "Апісанне пасольства Льва Сапегі ў Маскву ў 1600 г."
апублікавана ў "Журнале министерства народного просвещения", складзена на падставе рукапісу, знойдзенага ў бібліятэцы Пуслоўскага ў Мерачоўшчыне на Слонімшчыне.
♦ 1851 г. — "Знаёмая незнаёмка" — аўтабіяграфічнае апавяданне,
змешчанае ў часопісе "Современник". У творы прыгадваецца Слуцк. Герой апавядання малады чалавек Поль, ад імя якога вядзецца расказ, родам са Слуцка, атрымаў вышэйшую адукацыю ў Пецярбурзе, рабіў поспехі ў літаратуры.
♦ 1852 г. — "Народныя прыказкі з тлумачэннем паходжання і
значэння іх", змешчаны артыкул у часопісе “Москвитянин”. Аўтар робіць спробу класіфікацыі прыказак, дзелячы іх на гістарычныя і алегарычныя.
♦ 1853 г. — Зборнік '"Беларускія прыказкі" надрукаваны ў
"Прибавлениях к Известиям Академии наук по отделению русского языка и словесности". Тлумачыцца больш як 500 прыказак. Аўтар стараўся "захаваць ва ўсіх дробязях вымаўленне народнае".
♦ 1853 г. — "Даследаванне аб ваўкалаках на падставе беларускіх
паданняў", артыкул змешчаны ў часопісе "Москвитянин", прадстаўляе сабою энцыклапедыю беларускай міфалогіі. Аўтар аналізуе паданні, легенды, прымхі і забабоны беларусаў.
♦ 1853-1856 гг. — "Беларусь у характарыстычиых амісашіях і
фантасгычных яс каіках". праца апублікавана ў часопісе "Пантеон". Прадстаўляе сабою цык.і тшаграфічных нарысаў. у якіх апісваюцца сямейна-бытавыя абрады беларускага сялянства. яго звычаі. У іірады апублікапана искал ьм чарадзейных казак.
♦ 1853-1856 гг. — “Падарожжа па Палессі і Беларускім краі”.
Праца складаецца з 13 гісторыка-этнаграфічных і публіцыстычных нарысаў. апублікаваных у часопісе "Современник". Аўтар апісваў усё, што бачыў на сваім шляху: гарады і вёскі, замкі і крэпасці, заняткі і звычаі насельніцтва. Праца з'яўляецца значным укладам у гісторыю беларускай этнаграфіі. Менавіта ў гэтай працы Шпілеўскі прадказваў, што Мінск павінен быць сталіцаю Беларусі.
♦ 1854 г. — "Вясельная абраднасць у засцянкоўцаў Віцебскай
губерніі", праца змешчана ў часопісе "Пантеон". Асноўная ўвага даследчыка скіравана на вясельны абрад засцянкоўцаў. Аўтар першы так падрабязна расказваў пра побыт сацыяльнага саслоўя.
♦ 1854 г. — "Урок старому балбатуну" — бытавое гумарыстычнае
апавяданне надрукавана ў часопісе "Современник".
♦ 1854 г. — "Спрэчка" — апавяданне сатырычнага характару пра
польскія суды, апублікавана ў часопісе "Современник".
♦ 1855 г. — "Цыганя" — асобная кніга для дзяцей. Мэта аповесці
— выклікаць спачуванне да бедных, беспрытульных людзей.
♦ 1855 г. — "Нарысы Жмудзі" апублікаваны пад псеўданімам
"П.М. Древлянский" у часопісе "Пантеон". Змешчана шмат звестак з сярэдневяковай гісторыі Беларусі і Літвы. Нарысы паказваюць, што Шпілеўскі пабываў і ў карэннай Літве, ведаў і цаніў літоўскую мову і фальклор, працы літоўскіх вучоных.
♦ 1855 г. — "Фінляндыя ў 1854 годзе" артыкул надрукаваны ў часопісе "Пантеон".
♦ 1857 г. — п'еса "Дажынкі. Беларускі народны звычай. Сцэнічнае
прадстаўленне ў двух дзеяннях, з хорамі, песнямі і танцамі беларускімі." — адзіны драматургічны твор. У цэнтры твора малады беларускі памешчык Барыс Пятровіч Драўлянскі і яго нявеста Вера Міхайлаўна Палеская. Апошняя ў час дажынкаў пераапранаецца ў жняю, жаніх доўга не пазнае яе. На гэтым і трымаецца няхітры сюжэт.
♦ 1857 г. — "Археалагічная знаходка". У артыкуле паведамляецца
пра Віленскі музей старажытнасцей, які нядаўна быў адкрыты, і яго заснавальніка Я. Тышкевіча. Надрукаваны артыкул у часопісе "Санкт-Петербургские ведомости".
♦ 1857 г. — "Дзённік знаёмага чалавека", уяўляе сабою
пецярбургскі летапіс, дзе змяшчаліся навіны культурнага жыцця, бытавыя замалёўкі, рэклама. Артыкулы друкаваліся ў часопісе "Сын Отечества", а з 1858 г. у часопісе "Иллюстрации".
♦ 1858-1859 гг. — "Заходнерускія нарысы" друкаваліся як працяг
"Падарожжа па Палессі і Беларускім краі" ў часопісе "Иллюстрации".
♦ 1859 г. — "Мазыршчына", таксама своеасаблівы працяг
“Падарожжа...”. Артыкул змешчаны ў часопісе "Архив исторических и практических сведений, относящихся до России".
♦ 1859 г. — "Заметкі рускага барона", у 26 артыкулах закранаюцца
самыя розныя пытанні тагачаснага жыцця. Змешчаны ў часопісе "Русский мир".
♦ 1860 г. — "Паездка ў заходнія губерніі" — працяг "Падарожжа.. ."
♦ 1860 г. — "Дыспут акадэміка Пагодзіна і прафесара Кастамарава".У артыкуле ідзе гаворка пра паходжанне Русі. Змешчаны ў часопісе "Иллюстрации".
Беларускай мове прысвечаны тры спецыяльныя працы: "Словарь
белорусского наречия", "Краткая грамматика белорусского наречия", "Заметки белорусца о белорусском языке", якія не былі апублікаваныя і захоўнаюцца ў рукапісным аддзеле Акадэміі Навук у Санкт-Пецярбурзе.
У 50-х гадах XIX стагоддзя Шпілеўскі выступаў у пецярбургскіх часопісах і газетах як прафесіянальны фельетаніст і тэатральны крытык.
♦ У 1856-1859 гг. Шпілеўскі у часопісе "Театральный и музыкальный вестник" у 30 артыкулах выказваецца па тэатральных і літаратурных пытаннях.
 

 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©