Царкоўны звон над краем
Да нядаўняга часу на тэрыторыі Любанскага раёна
захавалася толькі адна царква — ва Урэччы. Між тым царкоўная
гісторыя Любаншчыны даволі багатая. Як і на ўсёй Беларусі, тут
перапляталіся лесы праваслаўных, уніяцкіх, каталіцкіх вернікаў. Праз
бурныя гістарычныя падзеі, войны, пажарышчы, балыпавісцкі тэрор
дайшлі толькі пісьмовыя дакументы, успаміны ды пагоркі, на якіх
узносіліся званамі ў неба драўляныя і мураваныя храмы...
* * *
Можна знайсці шэраг звестак пра цэрквы Любаншчыны XIX —
пачатку XX ст. Гэтыя паведамленні не з'яўляюцца самымі раннімі. Пад
1678 г. у завяшчанні Івана Скачкевіча згадва ецца грашовае
ахвяраванне на ўзвядзенне царквы ў Трайчанах. Маюцца таксама
ўскосныя пісьмовыя сведчанні аб праваслаўнай царкве XVII ст. у
Асаўцы. Са спісу ваенных падаткаў, якія плаціў Сільвестр Гарвата за
духавенства падчас вайны са шведамі ў 1707 г., згадваюцца Асавецкі,
Любанскі, Урэцкі, Гарадзяціцкі святары, што дазваляе меркаваць пра
існаванне ў гэтых вёсках і мястэчках праваслаўных цэркваў. Пра
Асавецкую, а таксама Кузьміцкую Варварынскую цэрквы ёсць
паведамленне ў адным з дакументаў 1717 г. У спісе святароў, які
датуецца 1746 г., сустракаюцца прозвішчы настаяцеляў Асавецкай
царквы Пятра, Сямёна і Восіпа Біруковічаў, Любанскай — Шпілеўскага,
Тальскай — Ярашэвіча.
Найбольш старажытныя згадкі пра некаторыя населеныя
пункты Любаншчыны з'яўляюцца ў сувязі належнасці іх да манастыроў
Слуцкага княства, куды ўваходзіла і Любаншчына. Яно канчаткова
вылучылася з Тураўскай зямлі ў канцы XII ст. У 90-х гадах XIV ст.
слуцкім князем стаў сын Альгерда Уладзімір. 3 1398 г. княжанне
пераходзіць да сына Уладзіміра -Алелькі. Алелькавічы кіравалі
княствам да 1612 г. У 1582 г. сыны Алелькі Юрый, Ян-Сымон і
Аляксандр падзялілі княства. У сумесным валоданні братоў заставаўся
Свята-Траецкі (Трайчанскі) манастыр. Браты абавязваліся разам
падносіць ахвяраванні Слуцкаму каталіцкаму касцёлу.
У гэтым дакуменце прыведзены слуцкія інвентары, у якіх
пералічваюцца вёскі, прыпісаныя да Слуцкага Трайчанскага манастыра.
Сярод іх — Рэдкавічы, Шыпілавічы, Ямінск. Са спраў урадовых Слуцкага
замка (1658 г.) вынікае, што ў сярэдзіне XVII ст. на карысць
манастыра павіннасці выкон валі жыхары в. Убібахі (Убібаткі).
Шыпілавічы згадваюцца як манастырскі фальварак.
Слуцкі Трайчанскі манастыр належаў да ліку найбольш
старажытных на Беларусі. Ён узнік, відавочна, у XIII ст.,
размяшчаўся непадалёку ад р. Случ пад Слуцкам. Князі Алелькавічы
ахвяравалі на карысць манастыра вялікія сродкі. Землі Слуцкага
княства невыпадкова доўгі час заставаліся асяродкам беларускага
праваслаўя. Архімандрыты Слуцкага манастыра ў XVII — XVIII ст. мелі
выключныя правы на ўпраўленне праваслаўнымі цэрквамі і духавенствам
на Беларусі як намеснікі Кіеўскага мітрапаліта.
Як і іншыя манастыры, Трайчанскі меў вялікую гаспадарку.
На яго карысць працавалі шматлікія сялянскія двары, у тым ліку шэраг
гаспадарак Любаншчыны. Архімандрыт Слуцкі ў 1659 г. пералічваў
мерапрыемствы, якія патрэбна выконваць падуладным вёс-кам, сёлам і
мястэчкам: фальварак Шыпілавічы, Рэдкавічы былі абавязаны сеяць
збажыну, гадаваць кароў, пастаўляць масла і сыр, лавіць рыбу,
утрымліваць млын, саладоўню, пашыраць пасеку, даглядаць пчол,
пасылаць мёд, воск, жывёлу, паляваць на ваўкоў, лісіц. Жыхары
Ямінска і Убібатак засявалі ўсе пусткі, займаліся пчалярствам,
паляваннем, касілі ў фальварку Шыпілавічы. Жыхары мястэчка Трайчаны
сеялі збажыну, даглядалі агароды, нарыхтоўвалі бярвенні і жэрдкі для
будаўніцтва і агароджы.
Манахі мелі права рыбнай лоўлі ў р. Арэсе і воз. Вячэра,
што з даўніх часоў гарантавалася ім князямі Алелькавічамі. У
Трайчанах трымалі карчму. Вядома, што ў 1677 г. яе арандаваў яўрэй
Пушман. Карчма складалася з некалькі будынін, дзве з якіх былі жылыя.
Печы ў карчме кафельныя, зялёнай палівы, дзверы на завесах і на
бегунах...
У 33-м томе Актаў Віленскай камісіі апублікаваны фундуш
Ярэміцкай царквы Ражства Багародзіцы, датаваны 1582 г. 3 яго вынікае,
што слуцкі князь Аляксандр (Аляксандр Юр'евіч Алелькавіч, які памёр
у 1591 г.) даручыў Ярэміцкую царкву айцу Лаўрэнцію Емяльянавічу
Меляховічу і надзяліў яе зямлёй і лесам. Да Ярэміцкага прыходу
далучаліся вёскі: Загальное (Закальное), Неваложа (Невалаж),
Смольгава, Юшкавічы, Забалоцце (Забалаць), палова людзей з Кастынкаў
(Касцяшоў), Чачэння (Чачэнска), Обчына Вялікага і Малога. Відавочна,
гэта першыя пісьмовыя звесткі аб названых вёсках Любаншчыны.
У 1611 г. з дакументаў Слуцкага замка была выдадзена
копія інвентара (апісання ўладанняў) Жыцкай царквы ў с. Жыдзь (Манастыр,
цяпер в. Чырвонае Возера) каля воз. Жыдзь (Чырвонае). Згодна з гэтым
інвентаром, царкве належала мядовая даніна з жыхароў с. Кузьмічы —
яны ў дзень Пакрова Багародзіцы павінны здаваць 5 вёдзер для Жыцкай
і адно вядро мёду для Слуцкай Варварынскай царквы.
Каталіцкія, пратэстанцкія і ўніяцкія рэлігійныя
плыні, відавочна, не мелі прыкметнага ўплыву на жыхароў Слуцкага
княства. Прынамсі, націск неправаслаўных канфесій на працягу XII —
пачатку XVII ст. быў нязначны. Тым не менш у XVII — XVIII ст., як і
паўсюдна на Беларусі, у Слуцкім княстве назіраецца працэс размывання
праваслаўнага асяроддзя найперш уніяцкай царквой. Прыхільнікі ўніі —
грэка-католікі з'явіліся на Беларусі пасля прызнання часткай
праваслаўнага духавенства Берасцейскай рэлігійнай уніі 1596 г.
Уніяты пагаджаліся на першынство над сабою папы рымскага, захоўваючы
пры гэтым праваслаўныя абрады.
Слуцкія князі Алелькавічы былі рэўнаснымі
абаронцамі праваслаўя. Гэта найперш тычыцца Соф'і Юрь'еўны Алелькі,
якая выйшла замуж за Януша Радзівіла. Мошчы Соф'і доўгі час за
хоўваліся ў Слуцку (яна памерла ў 1617 г.). Януш Радзівіл быў
католікам, пазней стаў пратэстантам, прыняўшы кальвінізм. Разам з
тым ён настойліва, як і абяцаў жонцы, бараніў праваслаўе. У сваім
тэстаменце Януш Радзівіл пісаў: «Цэрквы і манастыры рэлігіі
старарускай у валоданнях маіх па-ранейшаму павінны захоўвацца і
нашчадкі павінны сачыць, каб не адбылося ў тым аніякай змены...»
Наступнікі Я. Радзівіла, хоць і былі католікамі, доўгі час
прытрымліваліся гэтых запаветаў. Аднак іншыя рэлігійныя плыні —
уніяцтва, каталіцызм, пратэстанцызм — настойліва ўваходзілі ў жыццё
Слуцкага княства. Такія абставіны прымусілі ў 1690 г. праваслаўнае
духавенства Слуцкага і Капыльскага княстваў звярнуцца за дапамогай
да слуцкай княгіні Людзвікі-Караліны Радзівіл. Яна выдала грамату,
дзе, у прыватнасці, пацвердзіла, што «цэрквы, архімандрыі, гуменствы
і братствы ў княстве Слуцкім і іншых яе ўладаннях на вечныя часы
недатыкальна, без усялякіх змен, павінны захоўвацца ў неабмежаванай
свабодзе свайго богаслужэння пад блаславеннем Канстанцінопальскага
патрыярха і ва ўсіх сваіх звычаях і абрадах царкоўных; але на месца
памёршых прасвітараў уніяты не павінны прызначацца і ўнія ў гэтыя
цэрквы не павінна ўводзіцца ніякім гвалтоўным ці выдуманым спосабам»...
Нягледзячы на катэгарычныя забароны, уніяты мелі пэўны поспех на
землях Слуцкага княства, што бачна са шматлікіх скаргаў
праваслаўнага духавенства. У 1727 г. настаяцель Асавецкай царквы
Сямён Біруковіч з іншымі святарамі прасіў архімандрыта Слуцкага
садзейнічаць вяртанню прыход-скіх цэркваў у шэрагу вёсак, у тым ліку
ў Ямінску. У сваю чаргу архімандрыт Слуцкі Ф. Ваўковіч звярнуўся да
віленскага епіскапа, каб той разабраўся ў канфлікце. Епіскап
назначыў камісію, якая пасля апытання мясцовых жы хароў у ліпені
1728 г. паведамляла наступнае. У даўнія часы, хутчэй за ўсё
напярэдадні вайны з Масковіяй (1654 — 1667 гг.), жыхары в. Крываносы
зрабілі з драніц будан для выканання набажэнства. Пазней на
зямельным надзеле селяніна Кандрата пад кіраў ніцтвам ксяндза
Бачынскага ўзвялі драўляную царкву. Сюды тры разы на год (на Ілью,
Успенне і Пакроў) у кірмашныя дні прыязджаў асавецкі бацюшка. Калі
ён з'явіўся аднойчы на Вялікдзень, прыхаджане сказалі, што маюць
новага святара уніяцкага прасвітара з Ямінска. Асавецкі бацюшка
правёў службу і паехаў у Асавец. Калі ў Крываносах з'явіўся ўніяцкі
прасвітар з Ямінска, людзі адкрылі царкву.
Магчыма, маёнтак Ямінск у 20-я гады XVIII ст. належаў
слуцкім езуітам. Рэктар Слуцкі — уласнік маёнтка прыехаў у Ямінск і
ў прысутнасці ўніяцкага святара гаварыў: «Дзеткі, вы знаходзіцеся ў
няправільнай веры. Ка лі хочаце выратавацца, прымайце ўнію; у
Ямінску ёсць святар для тых, хто захацеў бы прыняць унію. А я па
вяртанні з Бабруйска асвячу царкву»... Войты прынеслі ўніверсал з
пячаткамі, у якім указвалася належнасць царквы не да Асавецкага, а
да Ямінскага прыходу — ад асавецкага папа прыхаджанам няма ніякай
выгады: «Будзьце ўніята мі і слухайцеся Ямінскага прасвітара»...
Вядома, што пазней з каталіцтва ў праваслаўе перайшлі Станіслаў Ма
ульскі, а з уніі Грышко Каваль і Іван Арцімовіч... У 1740-я гады
спрэчкі паміж уніятамі і праваслаўнымі з-за цэркваў Асавецкага
прыходу пра цягваліся. Больш таго, у гэты час праваслаўныя святары
пачалі аспрэчваць правамоцнасць дзеянняў уніятаў у адносінах да
царквы і ва Урэччы.
Усе цэрквы Любаншчыны ў савецкі час былі закрыты.
Аднаўленне некаторых з іх пачалося ў апошнія гады. Цяпер дзейнічаюць,
акрамя Урэцкай, узноўленыя цэрквы Святой Тройцы ў Талі (асвечана ў
1992 г.) і Спаса-Праабражэнская ў Любані (асвечана ў 1991 г.).
М. М. Крывальцэвіч
Да зместу |