Прастудная гарачка, ліхаманка...
П. М. Шпілеўскі ў нарысах «Падарожжа па Палессі і
Беларускім краі», апісваючы побыт сялян Мінскай губерні, згадваў
хваробы, якімі найбольш часта хварэлі жыхары: прастудная гарачка,
дызентэрыя, каўтун, залатуха, ліхаманка... Прычынамі захворвання
былі антысанітарыя, скучанасць жытлаў, часта сумеснае пражыванне
з дамашняй жывёлай, недахоп цёплага адзення, дрэннае харчаванне,
недаяданне. Найбольшую небяснеку прадстаўлялі эпідэміі. У 1505
г. пасля набегу крымчакоў на беларускія землі і няў далай асады
Слуцка, спусташэнне навакольных вёсак давяршыла эпідэмія. У
жніўні — кастрычніку 1894 г. у в. Убібацькі (Калінаўка) была
эпідэмія халеры. 46 чалавек захварэла гэтай цяжкай хваробай. 20
з іх памерла. Аб гэтай падзеі дакладваў у губернскі Мінск
сельскі доктар Скрыгалаў. Ён паведамляў, што яму аднаму не пад
сілу аказаць дапамогу ўсім хворым, не хапае медыкаментаў.
Фельчары Збераноўскі з Асавецкай воласці і Ждановіч з м. Любань
не могуць справіцца з эпідэміяй, населеныя пункты раз'ядноўваюць
балоты, няма дарог.
У канцы XIX — пачатку XX ст. на Любаншчыне не было ні
адной бальні цы. Бліжэйшыя да Любані знаходзіліся ў Глуску і
Нарычах на 10 ложкаў кожная. Дапамогу хворым аказвалі тры
фельчары, якія знаходзіліся ў цэнтрах валасцей у в. Забалаць,
Асавец і ў м. Любань. У пачатку XX ст. у Асаўцы працаваў фельчар
Шумчэня, у в. Забалаці — Шпіленя, у м. Любань — Спірыдонаў.
Хворых яны прымалі ў сябе дома: на будаўніцтва школ, бальніц
улады адпускалі сродкі ў апошнюю чаргу і вельмі неахвотна.
У другой палове XIX ст. у м. Урэчча была адкрыта аптэка,
якую ўзначальваў Матэўш Лаўдэнбах, затым Роберт Жлабікоўскі.
Аптэчны посуд для яе і іншых аптэк паўночна-заходняга краю
вырабляўся на гуце ва Урэччы.
А. В. Сіманава
Памятная книга Мннской губернии на 1883 г.
Памятная книга Мннской губернии на 1886 г.
Да зместу |