|
Яны бралі
Берлін
I. МУРАВЕЙКА(паэт, франтавік)
Войскі 1-га Беларускага фронта пад
камандаеаннем Маршала Савецкага Саюза Жукава пры садзейнічанні
войскаў 1-га Украінскага фронта пад камандаеаннем Маршала Савецкага
Саюза Конева пасля ўпартых вулічных баёў завяршылі разгром
берлінскай групы нямецкіх войскаў і сёння, другога мая, поўнасцю
авалодалі сталіцай Гэрманіі горадам Берлінам — цэнтрам нямецкага
імперыялізму і ачагом нямецкай агрэсіі.
(3 Загаду Вярхоўнага Галоўнакамандуючага
І.Сталіна).
Наступленне на Берлін пачалося 16 красавіка
1945 года. Поймы Одэра І Нэйсе былі яшчэ ахутаны змрокам і туманам,
як раптам загрымела магутная артылерыйская кананада. Агонь адкрылі
42 тысячы савецкіх гармат і мінамётаў. Цяжкія бомбавыя ўдары нанесла
франтавая і дальнабамбардзіровачная авіяцыя. Нямецкія абарончыя
пазіцыі пакрыліся суцэльным полымем выбухаў.
Калі артылерысты перанеслі агонь у глыбіню абароны,
адразу ж успыхнулі дзесяткі моцных пражэктараў. Немцы былі аслеплены
і не маглі весці прыцэльны агонь.
Наша 8-я гвардзейская (сталінградская) армія займала зыходныя
пазіцыі на Кюстрынскім плацдарме. Адсюль быў самы кароткі шлях да
Берліна — 60 кіламетраў. Таму, зразумела, і супраціўленне
гітлераўцаў на гэтым кірунку было асабліва ўпартым. Цяжкі бой
разгарэўся на Зеелаўскіх вышынях, якія былі ператвораны ў
найважнейшы вузел абароны са шматлікімі дотамі і дзотамі. Але і тут
вораг утрымаўся нядоўга. Ужо 20 красавіка нашы перадавыя
падраздзяленні перасякі акружную берлінскую аўтастраду, а праз два
дні праціўніка выбілі з некалькіх прыгарадаў сталіцы Германіі. Была
фарсіравана рака Шпрэе. Баі перанесліся непасрэдна ў Берлін.
Нягледзячы на бязвыхаднае становішча, гітлераўцы супраціўляліся з
упартасцю асуджаных на смерць. Але яны ўжо былі зусім не такія,
якімі я іх бачыў летам 1941 года на Смаленшчыне.
29 красавіка, у 13 гадзін 30 мінут, батальёны капітанаў
С. Няўстроева, В. Давыдава і К. Самсонава 150 стралковай дывізіі
пачалі штурм рэйхстага. А19-й гадзіне над галоўным логавам Гітлера
ўзвіўся чырвоны сцяг, Сцяг Перамогі. Яго прымацавалі да даху
разведчыкі М.А. Ягораў і М.В. Кантарыя. А рукапашны бой працягваўся
— за лесвіцы, за пакоі, за падвалы. Поўнасцю ўзялі рэйхстаг 1 мая.
2 мая, у 15 гадзін, берлінскі гарнізон разам з
камандуючым абароны Берліна генералам Вейдлінгам склаў зброю і
здаўся. Нязвыклая, можна сказаць, мёртвая цішыня ўсталявалася на
вуліцах, па якіх чырвонаармейцы канваіравалі палонных. У ходзе
берлінскай аперацыі ў палон было ўзята 480 тысяч гітлераўскіх салдат
і афіцэраў.
Нечуваную мужнасць і храбрасць у штурме германскай
сталіцы праявілі ўсе савецкія воіны — і 8-й гвардзейскай арміі, якой
камандаваў В. Чуйкоў, і 5-й ударнай Н.Берзарына, і танкавых армій М.
Катукова І С. Багданава, і лётчыкі А. Пакрышкіна, многіх іншых
часцей і падраздзяленняў 1-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў.
Пра іх з найвялікшай удзячнасцю гаварылася ў Загадзе Вярхоўнага
Галоўнакамандуючага I.Сталіна ад 2 мая 1945 года аб узяцці Берліна.
9 мая, з на годы канчатковай перамогі над фашысцкай
Германіяй, ва ўсіх часцях адбыліся стыхійныя мітынгі. Салдаты
стралялі ў паветра з усіх відаў зброі. Напрыклад, 99 гвардзейскі
артылерыйскі полк 47-й Ніжнедняпроўскай Чырвонасцяжнай ордэна
Багдана Хмяльніцкага стралковай дывізіі, з якой я ішоў па дарогах
вайны два гады, салютаваў Перамозе 150 выстраламі. Зразумела,
халастымі.
Сярод удзельнікаў штурму Берліна было нямала і воінаў з
Любаншчыны: з Камуны, Кузьмічоў, Нежына, Барыкова, Закальнога,
Рачэні, Любані, Обчына, Вялікіх і Малых Гарадзяціч, Дарасіно,
Замошша, Ляхаўкі, Старой і Новай Дубровы, Талі, іншых вёсак. 3
гонарам назаву іх імёны: М.Б.Трухан, К.В.Міхаленя, А.С.Нагорны, А.Ф.
Мацюкевіч, А.М.Шаўцоў, А.Ф.Маскалёў, І.П.Яновіч, М.Я.Пук,
М.А.Мяцельскі, І.Р.Астроўскі, М.П.Кісель, К.К.Комар, Я.С.Ляўчэня,
Ц.П.Пякельнік, С.І.Рудзько, Ф.Т.Хацяноўскі, М.С.Мігун,
М.Ф.Свінкоўскі, П.А.Сімончык, І.М.Слівец, В.Н.Андрыевіч,
У.Ф.Наумовіч, У.С.Тупік, М.Д.Хілько, І.С. Хоміч, А.С. Бародзіч,
У.І.Дунаеў, А.С.Адзярыха, А.Е.Адзярыха, П.С.Водзічаў, А.А.
Безбародзька, М.В. Гардзеяў, А.М. Трыгубовіч, У.А. Вяроўка і іншыя.
Усе яны адзначаны ордэнамі і медалямі, а сяржанты Міхаіл
Канстанцінавіч Рагоўскі і Карл Станіслававіч Куркевіч удастоены
самай высокай салдацкай узнагароды — ордэна Славы I ступені.
У Загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І.Сталіна аб
узяцці Берліна адзначалася і 248-я Чырвонасцяжная Адэская стралковая
дывізія, якой камандаваў наш зямляк генералмаёр М.З. Галай.
Мікалай Захаравіч Галай нарадзіўся ў 1901 годзе ў вёсцы Арлёва (Ляхі)
у сям'і селяніна-бедняка. 3 трынаццаці да васемнаццаці гадоў
батрачыў. У 1922 годзе добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. У гэтым
жа годзе скончыў курсы чырвоных камандзіраў і яму даверылі ўзвод у
Сявашскай дывізіі. Праз год стаў курсантам Кіеўскай пяхотнай школы.
Пасля яе заканчэння, у 1927 годзе, быў накіраваны ў горад Слуцк — у
11-ы стралковы полк.
Армейская служба Мікалая Захаравіча да Айчыннай вайны
была напоўнена штодзённай напружанай працай на пасадах: камандзіра
ўзвода і роты, начальніка палкавой школы малодшых камандзіраў,
камандзіра асобнага кулямётнага батальёна, камандзіра палка і
намесніка камандзіра 204-й стралковай дывізіі.
Вайна застала Мікалая Захаравіча на Далёкім Усходзе.
Там побач, у Маньчжурыі, гаспадарылі японскія акупанты, і трэба было
пільна ахоўваць Радзіму, заўсёды быць гатовымі даць адпор ворагу.
Толькі ў чэрвені 1942 года яго 204-ю стралковую дывізію "перакінулі"
на Сталінградскі фронт. Неўзабаве М.З.Галай быў прызначаны
камандзірам 93-й курсанцкай брыгады. У снежні прыняў 248 стралковую
дывізію. 3 ей ён прайшоў вялікі баявы шлях — ад Сталінграда да
Берліна. Дывізія вызваляла Растоў, Мелітопаль, Нікалаеў, Адэсу,
Кішынёў, сталіцу Польшчы Варшаву, фарсіравала Одэр, брала Зеелаўскія
вышыні і штурмавала Берлін.
248 стралковая дывізія прымала ўдзел у многіх вядомых
наступальных аперацыях. Не адзін раз яе баявыя поспехі адзначаліся ў
Загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і артылерыйскімі салютамі ў
Маскве.
Да сённяшняга дня помняць адэсіты, як Чырвоная Армія
вызваляла іх горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 4 красавіка 1944
года дывізія М.З. Галая прарвала моцную абарончую паласу ў раёне
населенага пункта Лузанаўка і з ходу захапіла чыгуначную станцыю
Адэса-сартавальная. Баі на подступах да горада не заціхалі пяць
дзён. Немцы часта контратакавалі з танкамі. Супраціўленне ворага
было зламана дзесятага красавіка. Адэса была ачышчана ад фашыстаў.
На плошчы перад славутым оперным тэатрам сабраліся тысячы адэсітаў.
Генерал Мікалай Галай выйшаў на балкон тэатра і прымацаваў чырвоны
сцяг. Сказаў віншавальнае слова. У адказ — радаснае "Ура!".
За вызваленне Адэсы 700 салдат і афіцэраў атрымалі
ордэны і медалі, а дывізіі Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага
прысвоена ганаровае званне "Адэская".
Пасля адстаўкі генерал-маёр Мікалай Захаравіч Галай
назаўсёды пасяліўся ў слаўным горадзе. Рашэннем гаркома партыі,
гарвыканкома і гарадскога Савета народных дэпутатаў яму было
прысвоена пачэснае званне: ганаровы грамадзянін Адэсы.
Генеральскую парадную форму Мікалай Захаравіч апранаў
толькі ў вялікія святы. Яго франтавыя заслугі адзначаны шматлікімі
высокімі ўрадавымі ўзнагародамі: двума ордэнамі Леніна, чатырма
ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава, Кутузава і Багдана
Хмяльніцкага 2-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, польскім
ордэнам Крыж Грунвальда і 12 медалямі.
Любаншчына ганарыцца сваім слаўным сынам Мікалаем
Захаравічам Галаём. Яго жыццё — яскравы прыклад добрасумленнага,
самаадданага служэння народу, беззапаветнай любові да Радзімы.
Голас Любаншчыны. 2009 № 65.
Да зместу |
|